Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Беларусь і Турцыя ў ходзе кансультацый па консульскіх пытаннях паміж міністэрствамі замежных спраў, якія прайшлі 5 лістапада ў Мінску, пацвердзілі эфектыўнасць прымянення бязвізавага рэжыму паміж дзвюма краінамі, які быў уведзены 1 чэрвеня 2014 года.
12:42 6 лістапада 2015
31
Памер шрыфта
Дэлегацыі на кансультацыях узначалілі кіраўнікі галоўных консульскіх упраўленняў знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін Ігар Фісенка і Мехмет Самсар. У кансультацыях таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі органаў унутраных спраў і юстыцыі Беларусі і Турцыі, паведамляе БелаПАН.

У прыватнасці, як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, станоўча ацэнена тэндэнцыя павелічэння турыстычных патокаў, адзначана актывізацыя дзелавой актыўнасці.

Бакі абмеркавалі крокі па далейшым спрашчэнні ўмоў знаходжання грамадзян дзвюх краін на тэрыторыі Беларусі і Турцыі.

Удзельнікі кансультацый абмяняліся інфармацыяй аб дзейнасці консульскіх службаў дзвюх краін, абмеркавалі крокі па далейшым умацаванні ўзаемадзеяння з мэтай аператыўнага рэагавання на патэнцыяльныя крызісныя сітуацыі, разгледзелі перспектывы развіцця дагаворна-прававой базы ў консульскай сферы.

Асобна закранутыя пытанні практычнай рэалізацыі механізму ўзаемнай прававой дапамогі па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах.

Фота: uchastie.com

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Мінгарсуд пакінуў у сіле прысуд Някляеву

Мінгарсуд 22 лістапада адмовіў Уладзіміру Някляеву ў задавальненні скаргі на рашэнне суда Ленінскага раёна Мінска аб 10-сутачным арышце за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным "Маршы абураных беларусаў

В Беларусь с визитом прибудет докладчик ПАСЕ Андреа Ригони

Докладчик Парламентской ассамблеи Совета Европы (ПАСЕ) по Беларуси Андреа Ригони прибудет сегодня в Беларусь.

Эксперты: отказ Лукашенко ехать в Брюссель — не демарш

Белорусский президент не поедет на саммит Восточного партнерства в Брюссель. Делегацию от нашей страны возглавит министр иностранных дел Владимир Макей.