Дэлегацыі на кансультацыях узначалілі кіраўнікі галоўных консульскіх упраўленняў знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін Ігар Фісенка і Мехмет Самсар. У кансультацыях таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі органаў унутраных спраў і юстыцыі Беларусі і Турцыі, паведамляе БелаПАН.
У прыватнасці, як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, станоўча ацэнена тэндэнцыя павелічэння турыстычных патокаў, адзначана актывізацыя дзелавой актыўнасці.
Бакі абмеркавалі крокі па далейшым спрашчэнні ўмоў знаходжання грамадзян дзвюх краін на тэрыторыі Беларусі і Турцыі.
Удзельнікі кансультацый абмяняліся інфармацыяй аб дзейнасці консульскіх службаў дзвюх краін, абмеркавалі крокі па далейшым умацаванні ўзаемадзеяння з мэтай аператыўнага рэагавання на патэнцыяльныя крызісныя сітуацыі, разгледзелі перспектывы развіцця дагаворна-прававой базы ў консульскай сферы.
Асобна закранутыя пытанні практычнай рэалізацыі механізму ўзаемнай прававой дапамогі па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах.
Фота: uchastie.com