Апазіцыя просіць пасярэдніцтва ЕС у арганізацыі перамоваў з Лукашэнкам

2

Як перадае Еўрарадыё, палітыкі лічаць, што “перамоўны працэс”, які павінен уключаць пасрэднікаў ад АБСЕ і ад органаў ЕС, можа “пашырыць прастору свабоды” для рэфармістаў.

Яны таксама заклікалі ЕС патрабаваць лепшых стандартаў у Беларусі падчас парламенцкіх выбараў у наступным годзе, напрыклад, шляхам прыняцця апазіцыянераў у выбарчыя камісіі і забеспячэння “адкрытага і празрыстага” падліку галасоў.

Ліст з’явіўся ў пятніцу, пасля таго, як ЕС прыпыніў на чатыры месяцы санкцыі супраць Лукашэнкі і яго атачэння.

Зварот падпісалі Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька, Уладзімір Някляеў, Павел Севярынец і Мікалай Статкевіч. Таццяна Караткевіч і Аляксандр Мілінкевіч падпісваць зварот адмовіліся. Апошні, паводле яго слоў, з-за таго, што “пакінуў палітыку”.

Фота: rian.com.ua

Поделиться ссылкой: