Прайшла акцыя памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій (відэатрансляцыя)

10

Жывая трансляцыя “Нашай Нівы”

І яшчэ некалькі фота ад нашага фотакарэспандэнта

Прайшла акцыя памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій (відэатрансляцыя)

Прайшла акцыя памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій (відэатрансляцыя)

Прайшла акцыя памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій (відэатрансляцыя)

Прайшла акцыя памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій (відэатрансляцыя)

Прайшла акцыя памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій (відэатрансляцыя)

Прайшла акцыя памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій (відэатрансляцыя)

Прайшла акцыя памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій (відэатрансляцыя)

Алесь Сівы

19.10

Акцыя прайшла без затрыманняў, але міліцыя склала пратаколы на яе арганізатараў.

19.05

Статкевіч просіць людзей паціху разыходзіцца. Палова людзей ужо пакінула месца правядзення акцыі. Ён таксама падзякаваў прысутным за ўдзел.

19.00

Людзі сталі ланцугом уздоўж праспекта і паставілі дзясяткі свечак на прыступках параднага ўваходу ў будынак.

18.50

Да акцыі далучыўся Зміцер Дашкевіч.

Прайшла акцыя памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій (відэатрансляцыя)

Фота Еўрарадыё

18.42

На акцыі прысутнічае каля 150 чалавек. Людзі стаяць ланцугом са свечкамі насупраць КДБ.

Прайшла акцыя памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій (відэатрансляцыя)

18.40

Людзі прыходзяць з лампадкамі

18.30

Сярод удзельнікаў акцыі прысутнічае Уладзімір Някляеў.

Прайшла акцыя памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій (відэатрансляцыя)


18.25

Прайшла акцыя памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій (відэатрансляцыя)

У падвалах будынка НКВД ажыццяўляліся масавыя расстрэлы.

18.20

Акцыя пачынаецца. Сабралося шмат журналістаў і людзей у цывільным. Статкевіч прыйшоў з жонкай і распавёў пра растраляных пісьменнікаў. Цяпер усе рушылі да будынка КДБ

Прайшла акцыя памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій (відэатрансляцыя)

Фота Еўрарадыё

“Не бярыце з сабой нiякiх сцягоў цi плакатаў, прыносьце толькi свечкi цi лампадкi”, –заклікае Статкевіч.
Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года увайшла ў гісторыю Беларусі як крывавая ноч. Такога дзікунства не ведае гісторыя ніводнай еўрапейскай краіны – за адну ноч ў сутарэннях мінскай унутранай турмы НКВД былі расстраляны больш за 100 прадстаўнікоў інтэлектуальнай эліты БССР – літаратары, дзяржаўныя дзеячы і навукоўцы. Літаральна на наступны дзень смяротны прысуд быў дзейснены ў дачыненні да чарговай “партыі” “ворагаў народу”. Толькі ў перыяд са жніўня 1937-га па снежань 1938 года, які атрымаў назву “крывавы тунель смерці”, чэкісты пазбавілі жыцця звыш 10 тысяч грамадзян Беларусі.

«Мэта акцыi — нагадаць пра злачынствы сталiнiзму супраць беларускага народу i спынiць новыя злачынствы сучасных пераемнiкаў катаў з НКВД, —кажа Мікалай Статкевіч — Не бярыце з сабой нiякiх сцягоў цi плакатаў, прыносьце толькi свечкi цi лампадкi».

Народная воля будзе весці анлайн.

Фота: “НН”

Поделиться ссылкой: