Размова Калінкінай. Андрэй Паратнікаў пра расійскую авіябазу: Усім ўсё роўна

4

Ваенны эксперт Андрэй Паратнікаў кажа, што настроі ў рэгіёнах адрозніваюцца ад меркавання фэйсбучнай часткі грамадства, якая дбае пра агульнанацыянальныя інтарэсы:
«База – вялікі аб’ект, дзе ствараецца шмат працоўных месцаў. Калі ў дадзеным рэгіёне сярэдні заробак складае 3-3,5 мільёна рублёў, а на базе могуць прапанаваць 5, то людзі гэта падтрымаюць», перадае Белсат.

А беларусы могуць працаваць там, хаця база расейская, у якасці тэхнічнага персаналу.

Андрэй Паратнікаў сам родам з Бабруйску, дзе мае паўстаць гэтая авіябаза, таму ведае тамтэйшыя настроі:

«Усім глыбока ўсё роўна. Пытанне – не ў фаталізме, а ў неінфармаванасці людзей. Яны не разумеюць, чым гэта пагражае. Калі людзі даведаюцца простую рэч, што база – мішэнь для ўдару, прычым некалькімі сотнямі ракет, пасля якога ў радыусе некалькіх кіламетраў застанецца месяцавы ландшафт, то задумаюцца. Але ім пра гэта не кажуць» — робіць выснову эксперт.

Поделиться ссылкой: