Размова Калінкінай. Наста Лойка: Торцік для суддзі

3

“Апошнім разам мы наведалі трох суддзяў у Доме правасуддзя. Гэта старшыні судоў Кастрычніцкага, Ленінскага і Партызанскага раёнаў. Яны вельмі адрозніваваюцца па манеры ўспрыняцця інфармацыі і тым, як вядуць размову. Двое з трох станоўча ўспрынялі наша даследаванне, дзякавалі, паабяцалі ўлічыць нашы рэкамендацыі”, – распавядае правабаронца Наста Лойка, перадае БЕЛСАТ.

Гэтыя суддзі цікавіліся і канкрэтнымі эпізодамі – напрыклад, калі падсудныя носяць суддзям торцікі.

“Адна ж суддзя фармальна выслухала і параіла нам звярнуць увагу на тое, як маладыя людзі ходзяць у суд, як яны апранутыя – у шортах і гэтак далей. Быў намёк, што мы, можа, не тым замаемся”, – кажа праваабаронца.

Фота:  multpany.ooosorg.ru

Падрабязней – у “Размове Калінкінай”.

Поделиться ссылкой: