МЗС: Беларусь чакае поўнай адмены санкцый ЕС як мага хутчэй

4

“Мы каментуем канкрэтныя падзеі і факты. Наша пазіцыя па тэме антыбеларускіх санкцый вядомая: яны паказалі сваю неэфектыўнасць і бесперспектыўнасць. Чакаем іх поўнай адмены і спадзяемся, што гэта адбудзецца як мага хутчэй”, — заявіў Мірончык, паведамляе БелаПАН.

12 кастрычніка міністры замежных спраў краін Еўрасаюза на пасяджэнні Савета ЕС дамовіліся аб прыпыненні на чатыры месяцы санкцый адносна Беларусі, аднак афіцыйнае рашэнне па гэтым пытанні павінна быць прынятае да канца кастрычніка.

Пад візавыя і фінансавых санкцыі Еўрасаюза трапляюць 175 беларускіх грамадзян і прыкладна 20 прадпрыемстваў, якіх ЕС абвінавачвае ў парушэнні правоў чалавека і фінансаванні беларускага рэжыму.

Поделиться ссылкой: