Лукашэнка ляціць у Казахстан

3

Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта, піша БелаПАН.

Парадак дня саміту СНД, які мае адбыцца, налічвае 17 пытанняў. У прыватнасці, плануецца прыняцце заяў кіраўнікоў дзяржаў СНД у сувязі з 70-годдзем стварэння ААН, 30-й гадавінай аварыі на Чарнобыльскай АЭС, аб барацьбе з міжнародным тэрарызмам. Апрача таго, шэраг пытанняў прысвечаны далейшаму ўмацаванню ваеннага і прыгранічнага супрацоўніцтва. Будуць разгледжаны таксама кадравыя пытанні.

Кіраўнікам дзяржаў на Вышэйшым Еўразійскім эканамічным савеце прапанавана абмеркаваць асноўныя кірункі міжнароднай дзейнасці, эканамічнага развіцця ЕАЭС, падыходы да развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з асноўнымі партнёрамі на сярэднетэрміновую перспектыву.

Прэзідэнты таксама разгледзяць парадак прыняцця ў ЕАЭС новых членаў і спынення членства ў саюзе, а таксама пытанне пра пачатак перамоў з Дзяржавай Ізраіль аб заключэнні пагаднення аб зоне свабоднага гандлю. Парадак дня пасяджэння ўключае таксама шэраг арганізацыйных пытанняў, зазначаецца ў паведамленні.

 
Фота: kremlin.ru

Поделиться ссылкой: