Яна прыйшла на ўчастак з мужам і маці, з паплечнікамі, на ўваходзе яе сустракалі з кветкамі.
“Я насупраць свайго прозвіша паставіла знак перамогі, – сказала Таццяна Караткевіч пасля галасавання. – Сёння нярэдка пытаюць: што ваша каманда думае пра шанц перамагчы? Я хачу сказаць вельмі проста – можа быць другі тур. І гэта залежыць ад таго, наколькі сумленна падлічаць галасы. Але я ўпэўнена, што наперадзе ў нас шмат працы. У нас ёсць сілы, каб замацавацца ў палітыцы. Наш чакае поспех! Сёння ў гісторыі вельмі важны момант, калі краіна можа зрабіць крок наперад і пачаць развівацца”.
– Можаце назваць канкрэтныя лічбы, якія вы разлічваеце атрымаць у выніку? – пацікавіўся карэспандэнт “Народнай Волі”.
– Мне складана сказаць пра лічбы. Думаю, за мірныя перамены прагаласуе шмат людзей, а што будзе ў пратаколах – убачым пазней.
Фота аўтара.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!