Вынікі афіцыйнага экзіт-пола:
Аляксандр Лукашэнка 82,9%
Супраць усіх 5,9%
Сяргей Гайдукевіч 4,4%
Таццяна Караткевіч 4,3%
Мікалай Улаховіч 2,1%
Гэтыя лічбы абнародаваў Ігар Катляроў, дырэктар Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук на тэлеканале «Беларусь-1».
Сацыялагічныя службы, што праводзілі экзіт-пол, не ёсць незалежнымі. Яны належаць да лукашэнкаўскай сістэмы. Ніводны незалежны сацыялагічны інстытут не быў акрэдытаваны для правядзення сацыялагічных апытанняў на выбарах.