Улаховіча і Гайдукевіча запрасілі на падвядзенне вынікаў на тэлебачанне, а Караткевіч — не

2

«Нікуды мы не прасіліся, яны самі пазванілі ў абед, — паведаміў Алег Гайдукевіч. — Звярнуліся да нас з АНТ. Дакладна я, вядома, не магу казаць, але нібыта сёння ўвечары планавалася перадача ў жывым эфіры з усімі кандыдатамі», паведамляе nn.by.

У штабе Улаховіча пацвердзілі, што ўвечары «атаман» павінен ісці на ТБ. Казаў пра гэта і сам Улаховіч. Праўда, які тэлеканал паклікаў, удакладніць ці то не захацелі, ці то не змаглі.

Але ў штабе Таццяны Караткевіч нічога ні пра якія перадачы не ведаюць. Кіраўнік штаба, Андрэй Дзмітрыеў, як і сама кандыдатка, пра вечаровы эфір першы раз чуюць. З ТБ ім ніхто не званіў.

Поделиться ссылкой: