Як заявіў кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году Ўладзімер Някляеў, лідэры кампаніі ігнараваньня выбараў “сабраны ўладамі спэктакль выбарамі ня лічаць і не прызнаюць”. Праціўнікі Лукашэнкі ня здолелі вылучыць адзінага кандыдата, што, мяркуе ён, “ганебна для апазыцыі”, перадае Радыё Свабода.
Экс-кандыдат Мікола Статкевіч лічыць, што заклікаць людзей на Плошчу мусілі дзейныя кандыдаты ў прэзыдэнты:
“Цяпер не было каму клікаць людзей на Плошчу – гэта спэцапэрацыя Лукашэнкі. <…> Апазыцыйны кандыдат заклікаў бы людзей на Плошчу. Удзельнічалі толькі фіктыўныя”.
Яго падтрымаў Някляеў:
“Плошча-2010 бараніла галасы апазыцыі. Сёньня ніхто з апазыцыі не заклікаў на пратэсты. Дык за каго туды ісьці?”
Статкевіч нагадвае, што ўчора з паплечнікамі пачаў кампанію “Ўлада – народу”. Наступныя акцыі пратэсту заплянаваныя на канец лістапада, у гадавіну рэфэрэндуму 1996 году, па выніках якога Лукашэнка атрымаў дадатковыя паўнамоцтвы. Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька лічыць, што сёньня пратэстны патэнцыял – у тых, хто галасуе супраць усіх.
“Мэта нашай акцыі – не дапусьціць, каб грамадзтва трапіла ў эмацыйную яму”, – дадаў Някляеў.
Лідэры кампаніі ігнору Мікалай Статкевіч, Уладзімер Някляеў і Анатоль Лябедзька на прэс-канфэрэнцыі 11 кастрчніка 2015 году