“Панарама” на БТ: 2 гадзіны пра Лукашэнку, 2 хвіліны ― пра астатніх кандыдатаў

4

Аляксандр Лукашэнка прыняў даверчыя граматы ад паслоў 12 краінаў. Гэты рэпартаж распачынае выпуск “Панарамы” на пачатку тыдня. Працягласць ― 10 хвілін 20 секунд, перадае “Еўрарадыё”.

Адразу за ім сюжэт пра сустрэчу прэзідэнта з дэлегацыяй Сахалінскай вобласці Расіі. Працягласць ― 10 хвілін 22 секунды.

Эфір перадачы працягваюць статыстычныя дадзеныя “Даследча-аналітычнага цэнтра” пра агітацыйны перыяд выбараў. Інфармацыйны блок распачынаюць звесткі пра давер насельніцтва да дзеючага прэзідэнта, а гэта, паводле ДАЦ, амаль 80%. Расповед пра адсотак даверу займае ў вядучага 1 хвіліну 23 секунды

Працягласць перадачы без рэкламы ― 59 хвілін 15 секунд. З іх дзеючаму кіраўніку краіны прысвечана агулам 22 хвіліны 5 секунд (37% ад агульнага часу). Іншых кандыдатаў у панядзелак у “Панараме” не згадваюць.

Аўторак. 6 кастрычніка 2015

Лукашэнка з’яўляецца героем толькі аднаго сюжэта “галоўных навінаў краіны”. У аўторак прэзідэнт удзельнічае ў адкрыцці першага ўчастка МКАД-2 і нават самастойна тэстуе новую дарогу за рулём “уласнага аўтамабіля”. Працягласць рэпартажу займае амаль палову эфірнага часу ўсёй “Панарамы” ― 32 хвіліны 0 секунд (48%).

Іншых кандыдатаў у “Панараме” не згадваюць.

Працягласць перадачы без рэкламы ― 1 гадзіна 6 хвілін 0 секунд

Серада. 7 кастрычніка 2015

Лукашэнка наведаў новы сучасны ПЭТ-цэнтр у Бараўлянах і прыняў удзел у рэспубліканскай медыцынскай канферэнцыі. Як і дзень таму, гэта адзіны ў перадачы рэпартаж з непасрэдным удзелам прэзідэнта. Працягласць ― 41 хвіліна 29 секунд (51% ад агульнага часу праграмы).

Пасля сюжэта пра другі дзень датэрміновага галасавання журналісты АТН крыху распавядаюць пра агітацыю іншых кандыдатаў у прэзідэнты:

У цэнтры Мінска праходзіць пікет у падтрымку Мікалая Улаховіча. Працягласць ― 1 хвіліна 0 секунд;

Паралельна адразу 9 пікетаў праводзіць у сталіцы Сяргей Гайдукевіч. Працягласць ― 0 хвілін 45 секунд;

Таццяна Караткевіч наведала Віцебшчыну, каб асабіста пагутарыць з выбаршчыкамі. 

Працягласць ― 0 хвілін 20 секунд.

Працягласць перадачы без рэкламы ― 1 гадзіна 19 хвілін 0 секунд.

Чацвер. 8 кастрычніка 2015

Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны. Працягласць ― 10 хвілін 10 секунд (каля 21% ад агульнага часу праграмы).

Навіна пра тое, што Святлана Алексіевіч стала лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры, заняло ў “Панараме” 1 хвіліну 10 секунд. 30 секунд з гэтага часу цытуецца віншаванне, якое пісьменніца атрымала ад прэзідэнта краіны

Іншых кандыдатаў у “Панараме” не згадваюць.

Працягласць перадачы без рэкламы ― 47 хвілін 53 секунды

Пятніца. 9 кастрычніка 2015

Кіраўнік дзяржавы наведаў самую істотную і сучасную будаўнічую пляцоўку Беларусі – Астравец. Працягласць ― 24 хвіліны 33 секунды (37% ад агульнага часу праграмы).

Іншых кандыдатаў у “Панараме” не згадваюць.

Працягласць перадачы без рэкламы ― 1 гадзіна 5 хвілін

Агульнае згадванне кандыдатаў у прэзідэнты за працоўны тыдзень (05.10-09.10.2015):

Сяргей Гайдукевіч – 0 хвілін 45 секунд

Таццяна Караткевіч – 0 хвілін 20 секунд

Аляксандр Лукашэнка ― 2 гадзіны 10 хвілін 49 секунд

Мікалай Улаховіч ― 1 хвіліна 0 секунд

Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка як кандыдат у прэзідэнты адмовіўся ад выступу на тэлебачанні. Таксама ён праігнараваў удзел і ў тэлевізійных дэбатах кандыдатаў.

Ці змянілася колькасць часу, прысвечанага ў “Панараме” Лукашэнку, напярэдадні выбараў?

Вырашаем параўнаць згадкі пра прэзідэнта ў “Панараме” з аналагічным перыядам, але ў выпусках паўгадавой даўніны. Да выбараў яшчэ далёка: на той момант пра свае амбіцыі пазмагацца за прэзідэнцкае крэсла з сённяшніх кандыдатаў заявілі толькі Аляксандр Лукашэнка і Сяргей Гайдукевіч. 

Панядзелак. 6 красавіка 2015

Дзейнасць Савета Рэспублікі ― гэта і іншыя пытанні прэзідэнт абмеркаваў са спікерам Вярхоўнай палаты Міхаілам Мясніковічам.

Працягласць ― 6 хвілін 0 секунд (17% ад агульнага часу праграмы)

Працягласць перадачы без рэкламы ― 35 хвілін 36 секунд

Аўторак. 7 красавіка 2015

Кіраўнік дзяржавы правёў нараду з прадстаўнікамі дарожна-транспартнай галіны. 

Працягласць ― 7 хвілін 17 секунд (каля 16% ад агульнага часу праграмы)

Працягласць перадачы без рэкламы ― 42 хвіліны 38 секунд

Серада. 8 красавіка 2015

Лукашэнка сустрэўся з міністрам замежных спраў Кітая. 

Працягласць ― 9 хвілін 38 секунд (22,5% ад агульнага часу праграмы)

Працягласць перадачы без рэкламы ― 40 хвілін 16 секунд

Чацвер. 9 красавіка 2015

Лукашэнка правёў сустрэчу з кіраўніком Чувашыі. 

Працягласць ― 6 хвілін 38 секунд (13% ад агульнага часу праграмы)

Працягласць – 45 хвілін 47 секунд 

Пятніца. 10 красавіка 2015

Лукашэнка наведаў новыя аб’екты “Беларускага дзяржаўнага універсітэта фізічнай культуры”. Гэта самы доўгі сюжэт з прэзідэнтам за ўвесь працоўны тыдзень. Працягласць ― 21 хвіліна 58 секунд (каля 42% ад агульнага часу праграмы)

Працягласць перадачы без рэкламы ― 50 хвілін 14 секунд

Агульнае згадванне прэзідэнта за працоўны тыдзень за паўгода да выбараў ― 1 гадзіна 1 хвіліна 

Агульнае згадванне прэзідэнта за працоўны тыдзень падчас датэрміновага галасавання выбараў ― 2 гадзіны 10 хвілін 49 секунд

Поделиться ссылкой: