На мінскім участку, дзе камісіяй кіруе мультымільянер Тапузідзіс, перамагае кандыдат «супраць усіх»

4

Выбарчую камісію тут узначальвае асабіста мультымільянер Павел Тапузідзіс, чарговы раз вылучаны на гэты ўчастак «ад працоўнага калектыва бухгалтэрыі «Тытунь-Інвест».

За падлікам галасоў тут сачыў карэспандэнт «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч. 

І вось агучаныя вынікі.

Лукашэнка 65%, Караткевіч 5,5%, Гайдукевіч і Улаховіч па 4%. Супраць усіх — 20%.

Па беларускіх мерках, гэта сапраўдная перамога кандыдата «супраць усіх».

Бачныя былі толькі задніцы лічыльнікаў, праверыць абвешчаныя лічбы немагчыма.

Поделиться ссылкой: