Галасаваў? Потым не галасі! (он-лайн)

21

Аляксандр Лукашэнка ўжо абвясціў, што яму б хацелася набраць на гэтых выбарах блізу 80 працэнаў галасоў, і, ведаючы асаблівасці беларускай выбарчай сістэмы, цяжка сумнявацца, што Цэнтрвыбаркам пажаданне кіраўніка дзяржавы не выканае. Прынамсі, рэкорд па датэрміновым галасаванні ўжо пабіты: 36,05% выбаршчыкаў не дачакаліся асноўнага дня галасавання і зрабілі гэта заўчасна. Незалежныя назіральнікі, праўда, кажуць, што гэтая лічба значна завышаная, і што яна сведчыць толькі пра … масштаб фальсіфікацый. 

Сачыце за самымі свежымі навінамі на нашым сайце.


“Народная Воля” заканчвае он-лайн рэпартаж з выбараў, бо сітуацыя больш-меньш зразумелая. Але калі раптам адбудуцца нечаканыя падзеі, мы не праспім.


Назіральнік Андрэй Кавалёў:

Пачуццё адно. Агiда.
Уразiуся тока работай камiсii. Бачыу тока дупы, дык вот гэтыя дупы за 10 хвiлiн палiчылi i выдалi вынiк з 600 бюлетэняу.
Я больш 10 год быу у камiciях па алiмпiядах, але i 1% такога спрыту ня бачыу.
ЦЬФУ!

22.00

Наш карэспандэнт перадае, што людзі стаяць  ля Чырвонага Касцёла, нейкі правакатар з расійскім сцягам хацеў распачаць канфлікт, але потым збег у бок гасцініцы “Мінск”.

Гісторыя са “знікненнем” Караткевіч праяснілася – яна павячэрала ў кафэ, а зараз дае інтэрв’ю “Еўрарадыё”.

Итоги голосования в Украине

Всего зарегистрировано — 471 избиратель

проголосовало — 341 — 72,4 процента

80 — предварительное голосование

55 — Одесса + Приднестровье, приехавшие в Одессу

Гайдукевич — 7 голосов
Короткевич — 37 голосов
Лукашенко — 280 голосов
Улахович — 0 голосов
Против всех — 14 голосов
Недействительных — 3 голоса

21. 30

У штабе Таццяна Караткевіч заявіла, што на гадзіну з’язджае, каб павячэраць. Зараз Радыё Свабода паведамляе, што зніклі Таццяна Караткевіч і кіраўнік яе штаба Андрэй Дзмітрыеў. Маўляў, не адказваюць на званкі. “Можа сувязі няма, ці інтэрв’ю некаму даюць, а таму адключылі тэлефоны, – патлумачылі “Народнай Волі” ў штабе. – У нас няма ніякіх звестак, што яны некуды зніклі”.

Галасаваў? Потым не галасі! (он-лайн)

Фото с участка, за колонной сидит комиссия) Вам видно, друзья?
п.с. зато скатерку на стол постелили)

***

Натоўп рушыў ад Палаца рэспублікі па праспекце да Дома ўрада. Па некаторых звестках – каля 200 чалавек.

Тым часам, на плошчы ля Палаца рэспублікі сабралася каля сотні чалавек. Некаторыя трымаюць у руках бел-чырвона-белыя, украінскія і сцягі Еўрасаюза. Сілавікі здымаюць сабраўшыхся на відэа.

Галасаваў? Потым не галасі! (он-лайн)

Галасаваў? Потым не галасі! (он-лайн)

Галасаваў? Потым не галасі! (он-лайн)

Галасаваў? Потым не галасі! (он-лайн)

Фота: Алесь Сівы

***

Таццяна Караткевіч: Я не веру ў гэтыя лічбы

Адразу пасля таго, як закончылася галасаванне ў краіне, Таццяна Караткевіч з’явілася ў сваім офісе, дзе яе ўжо чакалі прадстаўнікі некаторых СМІ. Па тэлевізары якраз агучвалі лічбы экзіт-пола Акадэміі навук. Згодна з гэтымі звесткамі, Караткевіч набрала 4,3 галасоў, яе абыйшоў нават Гайдукевіч.

“Я не веру ў гэтыя лічбы”, – адразу ж заявіла Таццяна Караткевіч. – Але экзіт-пол пад кантролем улады – гэта адно, а афіцыйныя вынікі – іншае. Давайце пачакаем”.

У штабе Таццяна Караткевіч дала таксама інтэрв’ю Беларускаму тэлебачанню. “З якімі пачуццямі чакаеце вынікаў галасавання? Як ацэньваеце работу сваёй каманды? Якія ў вас далейшыя планы?” Адказы былі прыкладна такія: “Хвалююся… Зрабілі максімум… Мяне выбарцы прасілі, каб і надалей заставалася ў палітыцы…”

Галасаваў? Потым не галасі! (он-лайн)

Галасаваў? Потым не галасі! (он-лайн)

Галасаваў? Потым не галасі! (он-лайн)

Фота: Алесь Сівы

***

Галасаванне скончылася. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына паведаміла вынікі галасавання, якія ўжо падлічаны : На закрытых участках (бальніцы і вайсковыя часткі) 89% прагаласавалі за Лукашэнку. На другім месцы — кандыдат «супраць усіх», на трэцім месцы — Караткевіч.

Тым часам на Кастрычніцкую плошчу ў цэнтры Мінска вечарам 11 кастрычніка выйшлі некалькі чалавек. Сярод іх — грамадскі актывіст Максім Вінярскі і кінарэжысёр Вольга Мікалайчык.

Зазначым, што лідары апазіцыі і Таццяна Караткевіч на Плошчу не заклікалі.

Галасаваў? Потым не галасі! (он-лайн)

Напавал

По состоянию на 18.00 проголосовали 81,77% избирателей, сообщает Центризбирком Беларуси.
По информации ЦИК, в Брестской области проголосовало 85,16% избирателей, Витебской – 87,57%, Гомельской – 86,46%, Гродненской – 82,8%, Минской – 81,82%, Могилевской -87,48%, в Минске – 67,07%, за пределами Беларуси – 77,69%.

Галасаваў? Потым не галасі! (он-лайн)

Галасаваў? Потым не галасі! (он-лайн)

Галасаваў? Потым не галасі! (он-лайн)

Фота: Алесь Сівы

***

Да заканчэння галасавання застаецца прыкладна гадзіна, у цэнтры Мінска – цішыня і спакой. Ля выхадаў з метро можна заўважыць сілавікоў у цывільным, за Палацам незалежнасці – некалькі аўтобусаў з АМАПам.

Вадзіцелі скардзяцца на ДАІшнікаў, якія сёння таксама працуюць ва ўзмоцненым рэжыме. “Пакуль з вакзала даехаў да “Прэзідэнт-атэля”, два разы праверылі”, – распавёў адзін з іх.

Все готово

Еще нет и 19.00, а наблюдатель Виталий Калиновский, который находится на участке в агрогородке Любань на Брестчине сообщает: “Члены комиссии уже скидываются на алкоголь и закуски. Подвластные наблюдатели тоже. Ну а мы скромно соберемся и пойдём сдавать свои отчеты, когда будут результаты.. Кому, кроме комиссии, будут интересны эти гулянки?”

Явку и итоги здесь обеспечили голосованием на дому.

Ольга Ковалькова: Реальная явка в Минске составляет около 21%

Минимальная явка зафиксирована на участке № 11 в Советском районе Минска.

– Я проанализировала явку по данным независимых наблюдателей по участкам города Минска: если не принимать во внимание данные с досрочного «голосования», которые завышались комиссиями, то на сейчас явка составляет 21,8%. Это то количество избирателей, которые проголосовали с утра в воскресенье в Минске.

Минимальная явка зафиксирована на участке № 11 в Советском районе – это 20%, а наибольшая – на участке № 1 в Партизанском районе, где находится Высший государственный колледж связи.

Адсочваць яўку гэта правакацыя?

Кіраўнік Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына падазрае шэраг нацыянальных назіральнікаў у змове з мэтай правакацый падчас выбараў прэзідэнта.

«Існуе пэўная змова. Яна адчуваецца ў аднолькавых дзеяннях на шэрагу участкаў, асабліва ў Мінску, ёсць яны і ў Магілёве», — сказала Ярмошына на прэс-канферэнцыі ў нядзелю.

Паводле яе слоў, у Магілёве група назіральнікаў падала заяву ў суд, у якім гаворыцца «аб неадпаведнасці колькасці грамадзян, адзначаных як прагаласавалых, дадзеным, якія палічылі самі назіральнікі».

Ярмошына адзначыла, што такія заявы не падведамасныя суду. «Гэта правакацыя, каб інфармацыйна загаварылі пра гэта … Гэтыя дзеянні відавочна кімсьці каардынуюцца», — лічыць Ярмошына.

Были и сплыли

На избирательном участке № 122 Октябрьского района Могилева список избирателей сократился с 4419 до 2232 человек, или почти на 50,5%.

Показатель явки — это соотношение между численностью получивших избирательные бюллетени и численностью внесенных в списки для голосования. Искусственно поднять явку можно, занизив количество избирателей в списках.

Без каментарыяў

Што і казаць: сімвалічнае фота кандыдатаў… Ля прыбіральняў.

Галасаваў? Потым не галасі! (он-лайн)

Это чей электорат?

В Гомеле на участке № 9 Центрального района женщина-избиратель ударила по лицу наблюдателя. 

Как сообщил БелаПАН Александр Денисенко, наблюдатель от общественной организации “БНФ “Адраджэнне”, инцидент произошел около 14.00. 

“Некая гражданка подошла к столу, спросила, почему мы здесь сидим, я ответил, что наблюдаем на выборах, и она меня ударила по лицу. Сразу же председатель комиссии позвала милиционера, он задержал женщину, она еще пыталась у милиционера забрать свой паспорт и скрыться. Сейчас с ней милиция разбирается”, — сказал наблюдатель. 

Председатель участковой комиссии Лидия Самусева добавила, что женщина не прикреплена к данному участку, она прописана на микрорайоне Сельмашевский Гомеля. 

“Она зашла, резко бросила паспорт членам комиссии, мы посмотрели — не с нашего участка, даже не с нашего района. Она забрала паспорт, я пыталась ее выпроводить, а она подошла к наблюдателям и ударила одного из них в лицо”, — сказала председатель участковой комиссии.

Лішнія вочы

Каардынатар кампаніі “Права выбару” Дзяніс Садоўскі распавёў Еўрарадыё пра сітуацыю з парушэннямі на ўчастках. Першапачаткова было каля 1400 назіральнікаў кампаніі, але на дадзены момант ужо выдалена 24 чалавекі:

“Выдаляюць, у асноўным, з найбольш праблемных участкаў — дзе праблема з яўкай, або дзе назіральнікі паведамляюць пра сур’ёзныя парушэнні, такія як неналежнае захоўванне скрыні, “каруселі”, або пабочныя асобы на ўчастках. Пры гэтым выдаленні адбываюцца ў большасці не па ініцыятыве саміх участковых камісій, а па скарзе праўладных назіральнікаў, якімі начыненыя ўчасткі. І ўжо па іх заявах участковая камісія выдаляе нашых назіральнікаў”.

Кампанія “Права выбару” зафіксавала за ўвесь перыяд датэрміновага галасавання і сённяшні час 1070 парушэнняў выбарчага заканадаўства. 391 з іх трапілі ў афіцыйную скаргу. 

Найбольш сур’ёзнымі і паўтаральнымі парушэннямі былі не належныя ўмовы для назірання, прымус да датэрміновага галасавання, галасаванне адных і тых жа людзей на розных участках (так званыя “каруселі”), і галоўнае, не забеспячэнне належнага захоўвання скрыняў для галасавання ў начны ці абедзенны час.

Толькі ці праўда гэта? 

Цэнтравыбаркам абвясціў новыя дадзеныя аб удзельніках галасавання на прэзідэнцкіх выбарах — сярэдняя яўка па краіне на 16.00 склала 74,61%.

Па рэгіёнах сітуацыя наступная:

Магілёўская — 81,11, Гомельская — 80,69, Віцебская — 80,01, Гарадзенская — 75,45, Брэсцкая — 75,14, Мінская — 74,87, Мінск — 60,67.

Хітрыкі

Незалежныя назіральнікі ў Бабруйску кажуць, што сябры камісій агучваюць надта вялікія лічбы жадаючых прагаласаваць па месцы жыхарства. А калі назіральнікі ідуць разам з імі па кватэрах, на справе галасуюць адзінкі.

-На выбарчым участку №93 было 289 заявак прагаласаваць па месцы жыхарства. Але пасля абыходу адрасоў з нашымі назіральнікамі там прагаласавалі толькі 19 чалавек. Падобная сітуацыя была і на участку № 58, дзе было 158 заявак, а прагаласавала 5 чалавек, – распавядае назіральца кампаніі “Права выбару” Галіна Смірнова.

Брифинг в Центризбиркоме прошел вяло

По словам Ермошиной, кампания проходит спокойно. Жалобы поступали в первые часы и касались отсутствия избирателей в списках. Минская городская комиссия рассмотрела жалобу одного из наблюдателей, которого удалили с участка за видеосъёмку. Жалоба признана необоснованной
На зарубежных участках на 14.00 явка 66%. Жалоб оттуда не поступало.

В Гродно были вывешены фальшивые обявления, о переносе адресов избирательных участков. Ермошина предположила, что виновные будут привлечены к административной ответственности, но скорее всего уже после выборов.

“Народная Воля”

Варажба ці веданне?

«Мы ўпэўненыя, што ідзём на другім месцы. Дакладную лічбу не назаву. Але прыкладна… Каля 10%. У прэзідэнта – каля 77%, — мяркуе Алег Гайдукевіч. — Але гэта не параза. Тым больш трэба дачакацца афіцыйных вынікаў. Можа ж усякае быць. Мы разлічваем на перамогу, само сабой.

Cам кандыдат у прэзідэнты Сяргей Гайдукевіч таксама падцвердзіў, што ідзе на другім мецы. Нібыта, такія зветскі прыйшлі да яг па выніках датэрміновага галасавання. Аднак, нагадаем, што фармальна бюлетэні датэрміновага галасавання яшчэ ніхто лічыць не мог. Іх павінны лічыць толькі сёння.

Корреспондент “Народной Воли” о ходе голосования в Киеве:

На участке в белорусском посольстве в Киеве все спокойно. Посол Валентин Величко довольно улыбается:

— А почему вы не приехали пораньше? У нас очередь стояла.

Можно было приехать и накануне. На досрочном голосовании из 333 (!) зарегистрированных на консульском учете избирателей проголосовало примерно 24 процента. С утра к 13-00 проголосовало около ста десяти избирателей. Шестеро пришли на участок в течение тех двадцати минут, когда на нем находился и я.

— Как это я не проголосую? – удивляется уже немолодая женщина, Галина Александровна. Она вышла замуж за гражданина Украины и после выхода на пенсию два с половиной года назад переехала в Киев. – У меня в Минске дети с семьями и мама, которой 95 лет. Мы смотрим белорусское телевидение, и мы очень не хотим, чтобы в Беларуси все взорвалось, как здесь. Поэтому я голосую за стабильность.

— А вы из какой газеты? – интересуется муж Галины Александровны.

— «Народная воля», независимая газета.

— Не оппозиционная? Ну, слава богу, — с облегчением вздыхает мужчина.

Высокий светловолосый парень представляется Владимиром:

— Живу в Киеве восемь лет. Работа есть. Голосую за стабильность. В Минске родители, они считают, что у них все хорошо. Очень боятся войны.

31-летний Дмитрий улыбается (явно меня узнал):

— Как это я не пойду голосовать? Я и дома всегда голосовал. Был даже доверенным лицом кандидата в депутаты, членом избирательных комиссий. Уже четыре года живу в Киеве. Голосую за перемены: очень хочется надеяться, что что-то изменится к лучшему. Застой надоел.

Лукашенко назвал Короткевич «человеком в юбке»

По его мнению, Короткевич «вполне нормальный вменяемый человек. у нее есть свое понимание, как у той же Алексиевич».

Александр Лукашенко отметил, что в Беларуси у многих людей есть собственное мнение и президент не собирается с ними воевать, а будет разубеждать. Он напомнил, что в 2010 году для Беларуси «был заготовлен майдан», и про то, как в 2006 году «наркоту и шприцы доставали из палаток».

«Когда теперь сломали Украину, вы поняли, что Лукашенко в 2010 году был прав? Вот выборы и покажут — прав был Лукашенко или нет», — заявил действующий президент.

Отвечая на вопрос, готов ли он предложить Короткевич какой-либо пост, Лукашенко отметил: «Важно желание работать на государство и профессионализм».

«Я посмотрю, на что вы способны, какой у вас опыт и что вы можете потянуть на своих плечах, какой хомут, тот и повешу вам на шею», — улыбнулся президент.

«Не волнуйтесь, нам очень нужны профессиональные и талантливые люди. Но она как-то заявила, мол если я с КГБ бы сотрудничала, то меня бы мужик бы мол…(не понял — прим. ред.) Ну, думаю, господь с тобой, Татьяна, если ты идешь в президенты, ты уже не высказывай такой — мы знаем, кто твой супруг. В «Зубре» он или где? Крайний оппозиционер. И если ты станешь президентом, кто будет руководить страной? Радикальный «зубрист»? Или ты?», — поинтересовался Лукашенко.
tut.by

Стопроцентная явка — уже 10.40 утра.

Такая избирательная активность была зафиксирована сегодня на закрытом участке № 16 во втором столичном роддоме на улице Бельского. К полудню здесь были подсчитаны бюллетени и подведены итоги.

Лидером здесь стал Александр Лукашенко. За него поставили «галочку» 119 избирателей (65,7%). На втором месте — Татьяна Короткевич. За нее отдали свой голос 28 будущих мам (15,5%). Сергей Гайдукевич с результатом в 8 голосов (4,4%) оказался на третьем месте. Кандидатуру Николая Улаховича поддержали всего 2 избирателя (1,1%). Против всех проголосовало 24 человека (13,3%). Один бюллетень признан недействительным: избиратель поставил отметку сразу напротив двух претендентов на пост главы государства.

У наблюдателей претензий к ходу голосования не было.
Сообщает tut.by.

Назіральнікі сведчаць

“На 65 участку выбаршчык зʼедліва запытваў у старшынькі камісіі, на якую пасаду яна разлічвае за свой удзел у арганізацыі “выбараў”, прапаноўваў падседзіць Лідзію Ярмошыну, пасля патрабаваў празрыстых скрыняў, а таксама патрабаваў каб назіральнікі пабачылі яго бюллетэнь для галасвання і кінулі яго ў скрыню. Калі яму адмовілі, галаснуў сам і запатрабаваў цалаваць партрэт “Сашкі”. Яму паказалі партрэт, ён палез на стул, нахіліў стэнд і чмокнуў вусатага кандыдата ў чало. Акт першы. Занавес!”

Такую сцэнку назіраў Юрась Меляшкевіч.

Асабістая гісторыя

Піша Рада Радабольская:

Знакомая увидела по ТВ, что на участке, где голосовал АГЛ, лежат на лотках красивые пирожные по полторы тыс. бел.руб. Видимо, их специально показали, чтобы завлечь народ низкими ценами в буфетах.

И она решила сходить и купить их. Заодно уж проголосовала за Короткевич. На 13 часов на ее участке было 3 человека избирателей: она и какая-то семья. Все. 
Пусто. Тихо. Слышно как тикают часы, капает вода, гулко звучат шаги в коридорах.
С пирожными вышел облом. Ничего дешевле 10 тыс. нет. И тут обманули.
Она внимательно заглянула в список избирателей, в толстый журнал, который листала дама в комиссии, разыскивая ее фамилию и адрес. Журнал был практически пуст. На некоторых листках одиноко мелькали редкие автографы. Она увидела на своем развороте только еще одну чью-то одинокую подпись и ее была вторая. 
У дамы в комиссии сильно тряслись руки. Как они будут делать нужные 80 % при явке на 13 часов на этом участке 1%?

В Слуцком районе надомному голосованию подвергли даже тех, кто проголосовал и кто комиссию не заказывал

Наблюдатель от Беларуского профсоюза РЭП на участке №56 в деревне Огородники Слуцкого района Александр Шилович подал 11 октября заявления о нарушениях избирательного законодательства в Слуцкую районную комиссию, в прокуратуру Слуцкого района и в Центризбирком.

Александр Шилович рассказал Беларускай праўдзе о зафиксированных подозрениях и одном казусе.

11 октября на участке №56 в деревне Огородники Слуцкого района опечатали ящик только в 8.03. До 8 часов никого, в том числе и наблюдателя, на участок не впускали.

Галасаваў? Потым не галасі! (он-лайн)

Сегодня наблюдатель пошел вместе с комиссией голосовать на дому. Семь человек проголосовали. «Спрашиваю у людей: каким образом вы сообщили в комиссию, чтобы к вам приехали на дом?» «Мы вообще не сообщали», – отвечают.

«Списки все липовые. По нашему участку в списках для надомного голосования внесены 82 человека: многие уже проголосовали, многие вообще не просил комиссию приезжать на дом для голосования”, – отметил А.Шилович.

Наблюдатель рассказал про казус, зафиксированный на участке №56 в деревне Огородники Слуцкого района еще 9 октября: член комиссии  пришел на участок явно под хмельком. Как раз в это время на участок приезжал доверенное лицо Татьяны Короткевич – Сергей Возняк, писал жалобу по нарушениям на председателя комиссии. На замечание наблюдателя: «Уже пива явно выпил?» – подозреваемый начал возмущаться, предложил поехать на освидетельствование. Наблюдатель не мог отлучаться с участка и предложил поехать на освидетельствование после 19 часов – после окончания работы комиссии. Однако председатель комиссии Баранова Светлана Сергеевна забрала Радченко, который до конца дня на участке больше не появился, поэтому наблюдатель так и не смог зафиксировать опьянение документально.

Анатолий Лебедько: Активности среди избирателей нет

 Если бы не сфальсифицированные данные досрочного «голосования», явка на 24-м участке города Минска была бы намного ниже 50%. Об этом в интервью charter97.org заявил председатель Объединенной гражданской партии Анатолий Лебедько, наблюдающий сегодня на этом участке.

– Вы наблюдаете на 42-м участке по улице Максима Богдановича в Минске. Можете поделиться впечатлениями о происходящем?

– С моим появлением серьезные нарушения прекратились. Вчера наши наблюдатели зафиксировали две “карусели”.  Это закончилось тем, что наблюдатель от ОГП Николай Козлов «выбит» из процесса наблюдения. Потому для укрепления наших позиций я сам решил здесь быть в воскресенье.

С моим появлением никаких попыток организовать новые «карусели» не наблюдалось. Все проходит весьма рутинно: люди приходят неактивно. Нельзя назвать это активной явкой. Идут в основном люди пенсионного возраста. Несколько человек публично заявили, что они против Александра Лукашенко. «Голосование» проходит довольно вяло.

Счастливые лица я наблюдал только у Леонида Козика, бывшего руководителя профсоюзов, и у Марии Худой, бывшего так называемого «депутата». А так по людям, которые приходят, видно, что они выполняют какую-то механическую работу. «Праздник» не удался.

– По вашему мнению, если не учитывать принуждения к «досрочному голосованию», можно ли говорить о провале явки на 24-м участке города Минска?

– Однозначно, явки в 50% здесь однозначно бы не набралось. Вчера наши наблюдатели зафиксировали цифру в 16% – это с учетом 5 дней и принуждения к досрочному участию. Но комиссия дала цифру в 30% – то есть уже на предварительном этапе допущена фальсификация в 2 раза.

А тот ритм «голосования», который есть сегодня, однозначно говорит: явки на 24-м участке быть не может.

У Оршы датэрмінова прагаласаваць запісаўся памерлы ў верасні мужчына

Пра гэта паведамляе назіральніца кампаніі назірання “Права выбару-2015” Вольга Булай.

Сёння, 11 кастрычніка, участковая выбарчая камісія №8, што ў Оршы, паведаміла, што галасаваць на даму запісалася 350 чалавек з 1904 выбаршчыкаў. Гэта лічба складае больш за 18% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў, зарэгістраваных на ўчастку.

Камісія прыняла рашэнне адправіць дзве мабільныя групы ў колькасці па два чалавекі кожная для галасавання на даму. Першая мабільная група, з ліку членаў участковай выбарчай камісіі, мусіць ахапіць 300 выбаршчыкаў, другая – 50.

Назіральнікаў кампаніі “Права выбару-2015” для назірання працэдуры галасавання на даму ніхто з сабой не ўзяў, аднак яны здолелі прасачыць за тым, куды паехала мабільная група, якая мусіць абыйсці 50 выбаршчыкаў. Калі камісія абыходзіла адрасы грамадзян, якія запісаліся для галасавання на даму, пяты з такіх грамадзян аказаўся памерлым яшчэ ў верасні.

У адпаведнасці з ч.2 арт.54 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь для таго, каб прагаласаваць на даму выбаршчык мусіць звярнуцца да членаў участковай камісіі ў вуснай альбо пісьмовай форме да пачатку галасавання.

Трэба таксама адзначыць, што каб паспець да ўсіх 300 выбаршчыкаў, якія пажадалі прагаласаваць на даму, камісія мусіць траціць на кожнага з іх па 2,4 хвіліны без перапынку на абед. Ці адбудзецца чарговы рэкорд выбарчай кампаніі пакажуць вынікі галасавання ў канцы дня.

На 12.00 яўка выбаршчыкаў склала 51,20%. Такім чынам, пераадолены парог яўкі, неабходны для таго, каб прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбыліся. Прынамсі, такія лічбы агучыў Цэнтрвыбаркам.

Асабістыя гісторыі

Назіральнік Віктар Болдзін паведамляе: “Сегодня на участке  унылого голосования одна энергичная и весёлая женщина спросила у сидевших в один ряд наблюдателей : “что -то вы сидите, как на поминках ” Все присутствуюшие сначала рассмеялись, а потом вдруг приуныли, посмотрев на искусственные цветы, деревянные урны, чёрные занавески кабин, на фотографии и биографии до боли знакомых нам кандидатов!”

Фотафакт

Сёння сапраўды назіраюцца чэргі. Але не на выбарчых участках, а ля абменнікаў. Гэта сведчыць пра тое, што нічога добрага ад гэтых выбараў беларусы не чакаюць.

Галасаваў? Потым не галасі! (он-лайн)

Фота Сяргея Салаша, Барысаў

На перамогу не прэтэндуе

Сяргей Гайдукевіч прагаласаваў у Сёмкаве разам з жонкай Алай. На выбарчы ўчастак ён прыйшоў разам з нявесткай і ўнучкай. Цікава, што гэта аказаўся адзін  нешматлікіх участкаў, дзе не было буфета.

Гайдукевіч прызнаўся журналістам, што прагаласаваў за сябе. Ён спадзяецца на выбарах атрымаць другое месца. Кажа, што ўсе дадзеныя, якія паступаюць з выбарчых участкаў, сведчаць пра гэта.

Караткевіч чакае цуду

«Мы чакаем перамогі, чакаем двузначнай лічбы і другога тура, — паведаміла Таццяна Караткевіч журналістам, якія сустракалі яе на ўчастку для галасавання.  – На плошчу я клікаць не буду, бо, па-першае, не ўпэўненая, што магу забяспечыць бяспеку людзям. А па-другое, верагодныя правакацыі ад іншых сіл».

Ну што ж, чакаць цуду — гэта беларуская тактыка.

Намёк зразумелы

Аляксандр Лукашэнка разам з малодшым сынам Колем прагаласаваў на ўчастку нумар 1. І даў намёк на вынік выбараў. 

“Пожелание к оппонентам – чтобы мы достойно подвели итоги выборов, достойно по-белорусски. Я проиграл – я честно скажу, что проиграл, кто-то проиграл – они должны честно сказать, что они проиграли. Это будет достойно белорусского народа, и это будет в копилку нашего государства и нашего народа”.

Прыслухаюцца? Адзін — Мікалай Улаховіч — ужо аб’явіў, што перамога будзе за Лукашэнкам.

Студэнты ледзь адбіліся

Увечары 10 кастрычніка, у апошні дзень датэрміновага галасавання, на скрыню “Праваабаронцаў за свабодныя выбары” паступіла паведамленне ад студэнтаў БДУІР:

“Мы былі вымушаныя зачыніцца ў блоку на ключ знутры, бо да нас ледзь не б’ецца загадчыца (Дзянісава Святлана Міхайлаўна) і выхавальнік, спрабуюць загнаць на датэрміновыя выбары, пагражаюць не даць інтэрнат у наступным годзе.

Таксама з 15 да 19 гадзін адключылі інтэрнэт ва ўсім інтэрнаце, хоць правайдэр ў нас не адзін. Сказалі, што праводзяцца тэхнічныя працы да 18.00 (а фактычна да 19.00 адключалі).

Да нас кожны дзень хадзіў то студсавет, то намеснік дэкана, то выхавальнік, але сёння ці ледзь не за руку вялі галасаваць іншых студэнтаў. Але мы ж зачыніліся.

Большая частка студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнатах, “прагнулася” пад страхам высялення і прагаласавала. Тым, хто з’ехаў дадому і не прагаласаваў датэрмінова, тэлефанавалі і праводзілі “выхаваўчыя гутаркі”.

Нагадаем, за 5 дзён датэрміновага галасавання адбылося шмат выпадкаў прымусу ў розных ВНУ і на працоўных прадпрыемствах.

Іншая матэматыка

Назіральніца ад БХД Вольга Кавалькова размясціла ў Фэйсбуку свае падлікі па яўцы на выбары. Прынамсі, па датэрміновым галасаванні ў Мінску.

Наблюдение за “выборами”, провела анализ явки избирателей по досрочному голосованию на 15 участках г.Минска, на которых велось непрервыное наблюдение в рамках кампании “Право выбора”:
– Участок № 34 Центральный – 16% наблюдатели vs 30 % комисия; 
– Участок № 91 Московский – 16 % наблюдатели vs 26 % комиссия;
– Участок № 93 Московский – 17 % наблюдатели vs 25 % комиссия,
Участки на которых явка почти одинаковая у обеих сторон:
– Участок № 11 Советский – 11 % (на этом участке запрещено фотографировать протоколы); 
– Участок № 68 Советский – 21 %;
– Участок № 18 Центральный – 15 %;
– Участок № 21 Центральный – 19 %;
– Участок № 62 Центральный – 15 %;
– Участок № 26 Заводской – 18 %;
– Участок № 41 Заводской – 13 %;
– Участок № 15 Первомайский – 15 %;
– Участок № 40 Первомайский – 12 %;
На участках, на территории которых находятся общежития и (или) учебные заведения явка составила от 27 до 30 % (№ 1 Партизанский; № № 17 Фрунзенский; № 6 Первомайский).
– Участок № 40 Центральный (к нему относится здание КГБ и генеральной прокуратуры), основная масса проголосовавших сотрудники, которые приходили голосовать со справками в будние дни, их вносили в отдельный список, а основной список появился на участке только в четверг, сегодня явка в несколько раз ниже (выходной)).
В нарушение статьи ч. 5 ст. 53 Избирательного кодекса на 4 участках в протоколе комиссии 10 октября отражено не общее количество избирателей, получивших бюллетень за 5 дней, а за 1 день.
Вот такой получился отчет. 
Средняя явка по данным наблюдателей – 18.3 %.
Не выходит, Лида, ну никак не выходит 30 % по Минску.

Нябожчыкі таксама могуць галасаваць

Чытач «Нашай Нівы» даслаў у газету кур’ёз: «Атрымалi запрашэнне на выбары на майго дзеда, якi памер яшчэ пры СССР у 1988 годзе. Запрашэнне прыкладаю ў файле. Выходзіць, ён у спiсах! На мой погляд, адразу бачна, якiя гэта выбары… Андрэй».

Галасаваў? Потым не галасі! (он-лайн)

Мінск яшчэ спіць

На 10.00 афицыйная яўка на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі ўжо склала 40,43%.

Самая высокая яўка ў Віцебскай вобласці – 45,11%, а самая нізкая ў Мінску – 32,77%. За межамі краіны прагаласавалі ўжо 38,65% выбаршчыкаў. Усяго ў спісы выбаршчыкаў унесена 6.995.885 грамадзян, у тым ліку за межамі рэспублікі – 7333.

Па-багатаму

Скрыні для галасавання ў Беларусі, як правіла, хісткія, фанерныя, залепленыя пластылінавымі пячаткамі, якія легка здымаюцца. А вось для амбасады Беларусі ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах знайшлася празрыстая скрыня.

 

Галасаваў? Потым не галасі! (он-лайн)

Фотафакт

Буфет на ўчастку, дзе галасуе Аляксандр Лукашэнка: ёсць вараныя ракі і запечанае парася. Каштуе ўсё капейкі. Пірожныя каштуюць ад 1000 да 3000 рублёў.

Галасаваў? Потым не галасі! (он-лайн)

Фота Віктара Гіліцкага, kp.by.

Перастараліся

На ўчастку для галасавання №29 Цэнтральнага раёна Гомеля на датэрміновае галасаванне з’явіліся 73,7%. На ўчастку зарэгістравана 677 выбарцаў, 499 з іх прагаласавалі датэрмінова.

У каментары агенцтву БелаПАН назіральнік Беларускага Хельсінкскага камітэта Віктар Адзіночанка паведаміў, што на гэтым участку галасуюць пераважна студэнты Гомельскага дзяржуніверсітэта імя Ф.Скарыны.

“У нас няма фактаў, што студэнтаў гомельскіх ВНУ прымушалі або рэпрэсавалі за адмову прагаласаваць датэрмінова. Але што дэканы, куратары груп, загадчыкі інтэрнатаў настойліва рэкамендавалі наведаць участкі да асноўнага дня галасавання — гэта дакладна. І нават такія рэкамендацыі — гэта ўжо прымус, таму што калі цябе начальства просіць нешта зрабіць, цяжка адмовіцца”, — лічыць Адзіночанка. На яго думку, на іншых “студэнцкіх” участках лічбы датэрміновага галасавання таксама будуць немалыя.

Адзіночанка кажа, што назіральнікі фіксуюць завышэнне яўкі выбарцаў. Напрыклад, на ўчастку №23 Савецкага раёна Гомеля назіральнік зафіксаваў 182 тых, хто прагаласаваў, а камісія ў пратаколе называе лічбу 427 чалавек.

На ўчастку №39 Чыгуначнага раёна і чальцы камісіі, і назіральнікі ад ветэранскай арганізацыі, арганізацыі “Белая Русь” і Саюза жанчын працуюць у адным працоўным калектыве. Па словах Адзіночанкі, у Гомелі часта чальцы ўчастковай камісіі, і праўладныя назіральнікі — з аднаго калектыву.

Акт першы

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына правяла першую прэс-канферэнцыю.

Яна распавяла, што адкрылася 6080 участкаў і 49 участкаў за мяжой.

Сёння таксама, адзначыла Ярмошына, адкрыліся тыя ўчасткі, якія не працавалі датэрмінова – у шпіталях і санаторыях.

Лябедзька супраць “карусельшчыкаў”

“Зарегистрировался (точнее пробую) на самом скандальном участке страны. Здесь, Николай Козлов, дважды зафиксировал факты карусели, и вчера его единогласно попросили покинуть территорию обмана и манипуляций. 
Вижу мне очень-очень рады. Тишина как на кладбище…” — паведаміў Анатоль Лябедзька.

Прыблізна так сустракалі назіральнікаў на многіх участках.  

Асабістыя гісторыі 

Карыстальнікі сацыяльных сеткаў актыўна каментуюць вынікі датэрміновага галасавання. На агульную думку, 36% — гэта паказчык колькасці прыгонных людзей, якія жывуць у нашай краіне.

Але ў кожнага ў сувязт з гэтым ёсць свая гісторыя. Вось, напрыклад, што пішу ў Фэйсбуку Анатоль Шырвель:

 “Папка мой вчера ездил с односельчанами досрочно голосовать, за ними прислали автобусик. В обычные дни из деревни до сельсовета или до райисполкома хоть на карачках едь, единственный автобус из деревни – только маршрутка на Минск, райцентр в другую сторону. Мой отец со своим костылем вынужден раз в несколько месяцев мотаться в поликлинику за 9 км за рецептом на импортное лекарство, без которого ему не обойтись и транспортную проблему вынужден решать сам. У него около 45 лет стажу с перерывом на армию. У мамы 45 лет стажа, болят колени, в поликлинику ездит ко мне, для этого прописал в Минске. “Ну, наш бацька з’ездзіў, прагаласаваў і за сябе і за мяне”, – отрапортовала мне маманя. Я думал – пошутила, нет, правда, отцу выдали бюллетени и его, и её, которая должна была голосовать в Минске. Спрашиваю – так а чего досрочно то, вы же никуда не уезжаете? “Дык жа у іх там нейкі план ці што, званілі, прасілі. А у нядзелю як бы ён даехаў?” Действительно, як?
За будущее независимой Беларуси, короче говоря.

Журналіста «Новага часу» выгналі з участка ўжо а 8-й раніцы

Усю суботу журналіст газеты «Новы Час» Арцём Лява правёў на выбарчым участку №33 Ленінскага раёна Мінска. Ніякіх нараканняў у адрас журналіста ў сябраў выбарчай камісіі не было.

Аднак 11 кастрычніка а 8 гадзіне раніцы Арцёму Ляву нават не дазволілі зайсці ў памяшканне выбарчага участка, патлумачыўшы тым, што складаюць супраць журналіста акт.

За апошнія дні гэта ўжо трэці выпадак парушэння законных правоў журналістаў, якія паводле заканадаўства маюць права знаходзіцца на выбарчых участках і праводзіць фота- і відэаздымкі, паведамляе БАЖ.

 Страшылка-2015

У 2006 годзе старшыня КДБ палохаў беларусаў «дохлымі пацукамі ў водаправодзе». У 2010 годзе ў гаражы ў Малінаўцы «знайшлі арматуру», але гаспадар гаража дагэтуль ходзіць сабе на свабодзе. Выглядае, што напярэдадні выбараў агучана страшылка-2015.

«Беларускія памежнікі не пусцілі ў краіну каля двухсот грамадзян Украіны, некаторыя з якіх везлі з сабой камуфляваную вайсковую форму, біты, дубінкі і траўматычную зброю», — паведаміў у суботу тэлеканал «Беларусь-1».

У сюжэце паведамлялася, што беларускія памежнікі не прапусцілі з Украіны каля двухсот грамадзян гэтай краіны, якія не маглі растлумачыць мэты свайго прыезду і называлі выдуманых людзей у якасці асоб, якія іх запрасілі.

Паводле «інфармацыі» тэлеканала, некалькі з непрапушчаных асобаў знаходзіліся ў міжнародным вышуку як удзельнікі незаконных ваенных фарміраванняў, сцвярджае тэлеканал. Апошняе ўяўляе сабой поўны нонсэнс, піша “Наша ніва”.

Поделиться ссылкой: