“Шэсце нацыянальнага сцяга” у Мінску

0

Прынамсі, былы палітвязень і кандыдат у прэзідэнты 2010 года Мікалай Статкевіч запрасіў прыходзіць на плошчу Свабоды каб выказаць сваё стаўленне да выбараў-2015 года, якія называе «балаганам, з якім усё зразумела».

Раней лідэры апазіцыі распаўсюдзілі спецыяльны зварот з нагоды запланаванага на 10 кастрычніка сходу. Яны заклікалі прыходзіць на акцыю з нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі і стужкамі, крэатыўнымі плакатамі і ў вышыванках.

Адмыслова падрыхтаваныя назіральнікі ад праваабарончых арганізацый будуць весці маніторынг масавага мерапрыемства, вынікі якога з’явяцца на нашым сайце.

18.05

Арганізатары акцыі падзякавалі ўсім удзельнікам. Акцыя завяршылася апладысментамі і воклічам “Жыве Беларусь!”

18.00

Шэсце выходзіць на плошчу Якуба Коласа.

17.56

Уладзімір Някляеў ацаніў колькасць удзельнікаў шэсця ў 5 тысяч чалавек.

17.55

Уладзімір Някляеў разам з маладымі ўдзельнікамі акцыі спявае Багдановіцкую “Пагоню”.

 А цяпер гучаць “Воіны света” — гімн Майдана.

17.53

Замежныя журналісты здзіўлены, што шэсце прыпыняе рух на чырвонае святло. Але так было амаль заўсёды.
Да фіналу шэсця засталося зусім нядоўга.

17.50

Шэсце ўжо на пераскрыжаванні з вуліцай Казлова. Над праспектам гучыць лозунг “Жыве Беларусь!”

17.47

Моладзь у вясёлым настроі. Натоўп крычыць “Героям слава!”, “Смерць ворагам!”, “Незалежнасць!”

17.45

Па ацэнках журналістаў, людзей па ходзе руху значна паболела. Можа, ўжо і 2 тысячы ёсць.

У любым выпадку, гэта самая масавая акцыя за апошні час. Хаця па прагнозах, чакалася 200-300 чалавек. Прагнозы не спраўдзіліся. І гэта ўжо відавочна.

“Шэсце нацыянальнага сцяга” у Мінску

“Шэсце нацыянальнага сцяга” у Мінску

17.42

ДАІ вызваліла ад машын адну паласу, бліжэй жа тратуара, па якім ідуць удзельнікі акцыі. Ніякіх здарэнняў ніхто не хоча.

17.40

Калона падыходзіць да плошчы Перамогі. Пачаў гучаць лозунг “Уходи!”

“Шэсце нацыянальнага сцяга” у Мінску

17.37

Людзі, якія прыйшлі на акцыю, кажуць, што карыстаюцца апошнімі днямі свабоды. Ніхто не сумняецца, што пасля выбараў і ад’езду міжнародных назіральнікаў “месячнік свабоды” скончыцца.

17.35

Па ходзе руху калоны дзе-нідзе сустакаюцца супрацоўнікі ДАІ, але яны не ўмешваюцца, а проста рэгулююць рух.

“Шэсце нацыянальнага сцяга” у Мінску

“Шэсце нацыянальнага сцяга” у Мінску

17.32

Перад цыркам калона спыняецца, бо рухаліся шпарка і частка ўдзельнікаў адстала.

17.30

Галава калоны набліжаецца да цырку.

17.27

Цытату з Алексіевіч на банеры змсцялі наступную: “Я не барыкадны чалавек, але ўвесь час цягне на барыкады. Таму што сорамна за тое, што адбываецца”.

 

“Шэсце нацыянальнага сцяга” у Мінску

17.25

З’явілася машына міліцыі, якая праз гукаўзмацняльнік папярэджвае не выходзіць на праезную частку. Ніякіх перашкод міліцыя не чыніць.

17.23

Шэсце выйшла на цэнтральны праспект. Далучаюцца ўсё новыя ўдзельнікі. Упершыню на вулічнай акцыі з’явіўся плакат з выявай Нобелеўскай лаурэаткі Святланы Алексіевіч.

17.20

Падобна на тое, што сённяшняя акцыя — самая масавая за апошні час. Па розных ацэнках, тэсяча чалавек ёсць. Людзі выкрыкваюць лозунгі “Жыве Беларусь!” і “Незалежнасць!”

17.16

Шэсце ідзе па вуліцы Леніна да праспекта Незалежнасці. Пакуль калона вельмі разрозненая.

17.14

Над плошчай лунаюць бел-чырвона-белыя сцягі і сцягі Еўрасаюза. Мікола Статкевіч аб’явіў, што шэсце пачынаецца. І заклікаў усіх ісці па тратуарах.

17.10

“Лукашэнка і яго сістэма гэта тупік. Выхад з яго адзіны — вольныя і свабодныя выбары”, — заявіў Анатоль Лябедзька. І нагадаў, што 20 гадоў беларусы не выбіралі ні дэпутатаў, ні прэзідэнта. Гэта ненармальна!

17:08

Людзей значна паболела.

17:07 

“Воля і свабода не прыходзяць да абыякавых людзей,” — сказаў Уладзімір Някляеў.

17.06

Мітынг пачаўся. Мікола Статкевіч сказаў, што гэты народны сход сабраўся з адной мэтай — паказаць, што ў Беларусі ёсць людзі, якія не баяцца.  Ён заявіў, што менавіта сёння адбываецца апошняя акцыя ў сувязі з выбарамі. Заўтра нічога не будзе.

17.05

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі прыйшоў на плошчу Свабоды з гукаўзмацняльнікам. Хутка павінен пачацца кароткі мітынг.  “Усё, што можна, пра гэтыя выбары мы ўжо сказалі”, — патлумачыў Улаадзімір Някляеў.

17.00

Мікола Статкевіч сказаў, што ён нікога не будзе залікаць выйсцт ў дзень выбараў на плошчу. На яго думку, гэта павінны былі б рабіць кандыдаты. Але проста няма кандыдатаў, якія ішлі на гэтыя выбары за пермогай.

Прыблізна тое ж заявіў і Уладзімір Някляеў.

16.55

Журналістаў шмат, людзей не шмат.

16-45

На Плошчы Свабоды пачынаюць збірацца першыя ўдзельнікі акцыі і журналісты. Сустаршыня БХД Павал Севярынец паведаміў, што акцыя будзе праходзіць пад лозунгам «За свабодныя і справядлівыя выбары». Уладзімір Някляеў і Мікола Статкевіч размаўляюць з журналістамі.

Поделиться ссылкой: