Назіральнік папрасіў надзейна заклеіць скрыню для датэрміновага галасавання. Яго за гэта выгналі

2

Рашэнне выбарчай камісіі Гагарынскага выбарчага ўчастка №5 пра гэта было адзінагалосным (15 чалавек). Прынятае яно было «на падставе заяваў» іншых назіральнікаў, паведамляе nn.by.

Гаравога абвінавацілі ў тым, што падчас датэрміновага галасавання ён нібыта груба парушаў Выбарчы кодэкс і знарок ствараў перашкоды для працы ўчастковай выбарчай камісіі. Гаворка вядзецца пра «незаконнае патрабаванне права подпісу на аркушы заклейвання шчыліны скрыні, указання месца захавання ўрны для датэрміновага галасавання і бюлетэняў, знаходжанне каля ўрны для датэрміновага галасавання і спробы атрымаць доступ да дакументаабароту ўчастковай камісіі».

Раней акрэдытацыі назіральнікаў былі пазбаўленыя сябры Руху Пётр Маркелаў і Арцём Лява.

Гаравы — паважаны ў горадзе чалавек, былы дырэктар школы.

Поделиться ссылкой: