Не прагаласуеш датэмінова — страціш інтэрнат. Прагаласуеш — атрымаеш два адгулы

1

6 кастрычніка, у першы дзень датэрміновага галасавання на выбарах яўка выбаршчыкаў склала 4,49%, паведаміла ўвечары ЦВК.

Студэнт Дзяржаўнага інстытуту кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ Павел распавёў:

«Выкладчыкі, загадчыкі катэдраў сказалі, што калі іншагароднія студэнты не прагаласуюць датэрмінова, то пасля новага году з інтэрнату іх высяляць. Вось гэтая інфармацыя, натуральна, застрашыла, таму што інтэрнат — гэта вялікая перавага, здымную кватэру не кожны можа сабе дазволіць, а з-за такой дробязі „вылецець“ з інтэрнату непрыемна. Так што кіраўніцтва робіць сваю справу. Інфармацыя гэта праўдзівая — наконт пагрозы высялення. Гэта проста запалохванне альбо суровая праўда жыцьця — пакажа час. І ўсе абмяркоўваюць гэта. Шчыра кажучы, народ рэагуе хутчэй нейтральна, чым агрэсіўна», перадае “Радыё Свабода”.

Не прагаласуеш датэмінова — страціш інтэрнат. Прагаласуеш — атрымаеш два адгулы

 

Не прагаласуеш датэмінова — страціш інтэрнат. Прагаласуеш — атрымаеш два адгулы

У Беларускім нацыянальным тэхнічным унівэрсытэце паабяцалі, што калі з аўторка па чацьвер іншагароднія студэнты прагаласуюць датэрмінова, з пятніцы адменяць заняткі — адпусцяць дадому. А ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным унівэрсітэце на факультэце тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці студэнтам прапанавалі пісаць заявы на вызваленне ад заняткаў на суботу і панядзелак — маўляў, яны едуць дапамагаць бацькам. Адзін са студэнтаў выставіў узор у сацыяльных сетках:

Не прагаласуеш датэмінова — страціш інтэрнат. Прагаласуеш — атрымаеш два адгулы

Дарэчы, у сацыяльных сетках — ужо дзясяткі допісаў студэнтаў пра прымусовае датэрміновае галасаванне.

Фатограф и блогер Антон Матолька прапануе студэнтам, якіх прымушаюць галасаваць датэрмінова, усё фіксаваць і наўпрост звяртацца да рэктара са зваротам, падаваць скаргі ў пракуратуру і Міністэрства адукацыі.

Не прагаласуеш датэмінова — страціш інтэрнат. Прагаласуеш — атрымаеш два адгулы

Антон Матолька

«Я пералічыў у тым запісе, якія канкрэтна пункты заканадаўства парушаюцца. Людзі маюць права самі вызначацца, калі ім галасаваць. Маё меркаванне: не трэба баяцца і не замоўчваць, калі вас прымушаюць галасаваць датэрмінова, ды яшчэ праз пагрозы. Я раю пагрозы запісваць, а аўдыё і відэа накіроўваць у пракуратуру. Таму што гэта грубае парушэнне закону. Так што пажадана ўсё фіксаваць. Хаця фота і відэа ў судзе не з’яўляецца доказам, то для грамадзкасці яно зяўляецца доказам. Ну а далей аб’ядноўвацца з іншымі. Усю студэнцкую групу ці працоўны калектыў не звольняць, не адлічаць, не выселяць. Я ведаю, што запіс прагледзела шмат людзей, у тым ліку і студэнтаў».

Прымушаюць галасаваць тэрмінова не толькі іншагародніх студэнтаў, якія жывуць у інтэрнатах.

6 кастрычніка на Мінскім трактарным заводзе ў канструктарскім аддзеле адбыўся сход, на які сагналі працаўнікоў, якія жывуць у інтэрнатах. А бескватэрных інжынераў толькі ў адным аддзеле прыкладна чвэрць — 34 чалавекі, і ўсе прыйшлі на гэты збор. Агулам для МТЗ неабходна забяспечыць яўку 82%, кажа інжынер Яўген Батура:

«Інжынерам сказалі: «Самі ведаеце, якія могуць быць наступствы». То бок намякнулі. А ў рабочых былі свае зборы. Яны прыйшлі ў жаху, сказалі: «Мы пойдзем датэрмінова галасаваць, бо нас там напужалі».

Не прагаласуеш датэмінова — страціш інтэрнат. Прагаласуеш — атрымаеш два адгулы

Яўген Батура кажа, што спрабаваў патлумачыць працаўнікам МТЗ: іх не могуць прымусіць галасаваць датэрмінова, гэта незаконна, і параіў, як і блогер Антон Матолька, запісваць хаця б на мабільны тэлефон пагрозы начальнікаў. Але…

«Каб людзі хацелі гэта рабіць… А то людзі не хочуць, баяцца запісваць гэтыя факты прымусу, доказы — вось у чым праблема. Калі палову бюро нашага канструктарскага павезлі датэрмінова галасаваць, я кажу: „Давайце я вам распавяду, што казаць, якія артыкулы закону парушаюцца“. Нават раздрукаваў, маўляў, будуць прымушаць — зачытайце, там жа ёсць і крымінальная адказнасць тым, хто пагражае — шмат чаго ёсць. „Не, — кажуць, не трэба. Мы будзем маўчаць“. І маўчалі. Сумна. Зусім сумна».

7 кастрычніка рабочых арганізавана павязуць аўтобусамі датэрмінова галасаваць на выбарчыя ўчасткі.

Поделиться ссылкой: