БХД падала заяўкі на правядзенне пікетаў супраць усіх кандыдатаў

1

Аргкамітэт па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” падаў заяўкі на правядзенне перадвыбарчых пікетаў з мэтай агітацыі супраць усіх кандыдатаў і давядзення да грамадзян Беларусі таго, што ўдзел у галасаванні пры сённяшніх умовах з’яўляецца немэтазгодным і будзе азначаць прамую падтрымку дзейнага рэжыму. 

Заяўкі на правядзенне пікетаў былі пададзеныя 17 і 18 верасня, паведамляе прэс-служба аргкамітэта.

Згодна з Канстытуцыяй і ўвогуле з прынцыпамі свабодных выбараў, кожны грамадзянін Беларусі, любая грамадская арганізацыя і палітычная сіла, а не толькі прадстаўленыя ўладай кандыдаты, мае права выказваць сваё меркаванне, весці агітацыю. У тым ліку агітаваць супраць усіх. Адмова, забарона і супрацьдзеянне ў правядзенні такіх акцый па Беларусі яшчэ раз падкрэсліць, што свабодных выбараў мы не маем, але маем падрыхтаваны спектакль, апошняя частка якога – загон людзей на выбарчыя ўчасткі. Асабіста я ўдзельнічаць у гэтым галасаванні не буду, упэўнены, што так паступяць многія беларусы”, – заявіў сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі

Фота: bchd.info

Поделиться ссылкой: