Гомельскі гарвыканкам забараніў вулічнае шэсце супраць удзелу ў выбарах

6

Аднак гарвыканкам ня даў дазволу на правядзенне шэсця, паведамляе ПЦ “Вясна”.

У адмове намеснік старшыні гарвыканкаму Аксана Рудзянок спаслалася на тое, што заяўнікі ня выканалі патрабавання, замацаванага ў рашэнні №775: не заключылі дамовы з паліклінікай і спецаўтапрадпрыемствам на абслугоўванне мерапрыемства. Да таго ж праваабаронцы замовілі вулічнае шэсце па вуліцы Савецкай у цэнтры гораду па маршруту якога знаходзяцца “будынкі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, а таксама рэдакцыі тэлевізійных і радыёвяшчальных сродкаў масавай інфармацыі”, што, на – думку чыноўнікаў, забаронена законам.

Як паведаміў праваабаронца і юрыст Леанід Судаленка, адмову гарвыканкаму заяўнікі наважаны абскардзіць у судзе.

Трэба адзначыць, што ў Гомелі за апошнія 10 гадоў улады не дазволілі правесці ніводнага масавага мерапрыемства, якія былі заяўлены прадстаўнікамі дэмакратычнай супольнасці. Абскарджванне такіх рашэнняў у судах не прыносіць плёну. Адзінай магчымасцю даказаць парушэнне права з’яўляецца Камітэт ААН па правах чалавека, які ўжо некалькі разоў прымаў рашэнні аб парушэннях правоў на мірныя сходы ў Гомелі.

Негледзячы на гэта, чыноўнікі па-ранейшаму забараняюць грамадзянам публічна выказаць свае меркаванні.

Гомельскі гарвыканкам. Фота з сайта ПЦ “Вясна”

Поделиться ссылкой: