Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі.

“Кожныя сем дзён, пачынаючы з 18 верасня, у продажы па акцыі будуць даступны ад чатырох да шасці розных напрамкаў авіякампаніі”, – растлумачылі спецыялісты. Зніжэнне тарыфаў у сярэднім складае 25 працэнтаў. Напрыклад, у Лондан кошт авіябілета, уключаючы таксы і зборы, складзе ад 261 еўра ў абодва бакі, у Стакгольм – 159 еўра, у Амстэрдам – 199 еўра.

Перыяд падарожжа па акцыйных білетах – да 29 лютага 2016 года, за выключэннем навагодніх і калядных свят (з 25 снежня 2015-га да 10 студзеня 2016 года). Максімальны тэрмін знаходжання ў пункце прызначэння – адзін месяц.

Акрамя таго, у прэс-службе паведамілі, што ў час акцыі падпісчыкі “Белавія” ў Facebook і Instagram могуць выйграць балы праграмы лаяльнасці “Белавія Лідар”.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»