Пасяджэнне праходзіць ў адкрытым рэжыме. Прысутнічаюць на пасяджэнні прадстаунікі ЦВК.

Выглядае Цярэшчанка дрэнна, рухаецца з цяжкасцю, павольна. Паводле слоў Цярэшчанкі, стан яго здароўя кепскі – яшчэ ўчора ён быў пад кропельніцай. У медыцынскім заключэнні пазначаны дыягназ “агульнае захворванне”. Што тычыцца версіі з атручваннем, то Цярэшчанка заявіў карэспандэнту “Народнай Волі”, што “не выключае ўмяшальніцтва як трэцяй сілы, так і сілавых структур”.

Экс-удзельнік прэзідэнцкай выбарчай кампаніі кажа, што мэта звароту ў вышэйшую судовую інстанцыю – выявіць факты падлогу з боку тэрытарыяльных выбарчых камісій, якія правяралі сапраўднасць подпісаў, сабраных за яго вылучэнне. І падчас пасяджэння ў Вярхоўным судзе Віктар Цярэшчанка патрабаваў прад’явіць арыгіналы падпісных лістоў і пратаколы выбарчай камісіі, на падставе якіх яму адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты. Таксама Цярэшчанка выказаў жаданне азнаёміцца з усімі дакументамі па справе, якія мае суд.

Пасля гадзіннага перапынку, падчас якога Цярэшчанку дазволілі азнаёміцца з матэрыяламі, падпіснымі лістамі і пратаколамі”, ён фактычна прызнаў недакладнасци ў подпісах. Цярэшчанка заявіў: “Прыношу свае прабачэнні за непрафесійную працу тых сябраў ініцыятыўнай групы, якія ставілі подпісы нягледзячы. Гэта “разгильдяйство”!” І дадаў, што падазрае сябраў сваёй ініцыятыўнай групы “ў злым намеры і падробцы дакументаў”.

Ну а самае дзіўнае здарылася напрыканцы пасяджэння, калі суддзя запытаў Цярэшчанку:

– Калі суд задаволіць вашу скаргу, вы адмовіцеся ад удзелу у кампаніі?

– Так, – адказаў Цярэшчанка. – Я заявіў аб гэтым 11 верасня.

Ну і навошта тады ўсе гэтыя скаргі?

Балаган, адным словам…

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»