Лукашэнка: АДКБ становіцца самай запатрабаванай арганізацыяй на постсавецкай прасторы

2

Мы дамовіліся, што, калі трэба, падкарэктуем у хуткім часе нашы статутныя дакументы і аптымізуем нашу арганізацыю. Прычынай гэтаму ўсё большае абвастрэнне сітуацыі на межах вакол дзяржаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Такім чынам, гэтая арганізацыя становіцца самай запатрабаванай арганізацыяй на постсавецкай прасторы”, — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.

На думку афіцыйнага беларускага лідара, агульнымі для ўсіх краін — удзельнікаў дагавора з’яўляюцца знешнія рызыкі і пагрозы. “Выклікаюць асцярогі рост узроўню экстрэмізму, уплыў міжнародных тэрарыстычных груповак. Сёння мы сутыкаемся з эскалацыяй напружанасці ў зонах канфліктаў, якія ўсё яшчэ існуюць, адкрытымі ваеннымі дзеяннямі і з’яўленнем новых ачагоў нестабільнасці, у тым ліку блізу нашых межаў. Як вынік гэтага — гібель людзей, разбурэнне дзяржаў, збядненне народаў і беспрэцэдэнтныя патокі бежанцаў і нелегальных мігрантаў”, — сказаў Лукашэнка, паведамляе БелаПАН.

Кіраўнік беларускай дзяржавы зазначыў, што падчас сустрэчы ў вузкім складзе прэзідэнты дзяржаў — членаў АДКБ “комплексна разгледзелі найбольш важныя кірункі развіцця АДКБ і скарэктавалі планы працы на будучыню”.

Лукашэнка ўдакладніў, што АДКБ “патрабуе ўмацавання ваеннай магутнасці і механізмаў крызіснага рэагавання”. На яго думку, найбліжэйшым часам арганізацыі трэба нарасціць некаторыя элементы ваеннага складніка, у прыватнасці вызначыцца з рэгіянальнымі сістэмамі СПА і міратворчымі сіламі.

“Укараненне агульных стандартаў абароннай прадукцыі, аснашчэнне воінскіх кантынгентаў АДКБ уніфікаваным узбраеннем і матэрыяльна-тэхнічным забеспячэннем дазволяць значна ўмацаваць ваенны патэнцыял арганізацыі”, — сказаў беларускі кіраўнік. “Па гэтых пытаннях апошнім часам мы шмат гаворым, але мала чаго зрабілі”, — зазначыў ён.

“Мы гатовыя і далей да супрацоўніцтва з дзяржавамі-членамі ў развіцці саюзніцкіх адносінаў ва ўсіх сферах арганізацыі міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі”, — запэўніў Лукашэнка.

© Пресс-служба Президента РФ

Поделиться ссылкой: