Статкевіч правёў пікет з нагоды пачатку агітацыйнай кампаніі (фота, відэа)

7

«Калі Лукашэнка сапраўды хоча гэтай легітымнасці, то хай не замінае нам рэалізоўваць наша канстытуцыйнае права на вольны і мірны сход. Калі будуць хапаць, вінціць, саджаць – хай развітаецца са сваёй легітымнасцю. Я запрашаю на гэтае мерапрыемства прадстаўнікоў доўгатэрміновай місіі назіральнікаў АБСЕ. Паглядзім, што будзе далей», – сказаў Статкевіч раней у інтэрв’ю радыё “Свабодзе”.

Удзел у пікеце таксама прынялі такія вядомыя палітыкі, як Анатоль ЛябедзькаУладзімір Някляеў ды іншыя.

Першымі да месца падзеяў прыбылі “ціхары” — супрацоўнікі спецслужбаў у цывільным. Іх вельмі шмат, і яны стаяць купкамі па два-тры чалавекі, перадае Еўрарадыё.

Статкевіч правёў пікет з нагоды пачатку агітацыйнай кампаніі (фота, відэа)

Дарэчы, сёння прэс-служба мінскай міліцыі апублікавала на сваім сайце паведамленне, што Статкевіча папярэдзілі, каб ён не парушаў заканадаўства.

Сам Статкевіч прыйшоў у 17.50, каля яго ўтварыўся затор — як з журналістаў, так і са звычайных людзей. Ад ГУМа да падземнага пераходу цяжка прайсці.

Прыйшоў лейтэнант міліцыі, які запатрабаваў разысціся. На гэта Статкевіч прапанаваў міліцыянту вярнуцца праз гадзіну.

На пікет прыйшоў Алесь Міхалевіч, які днямі вярнуўся з палітычнай эміграцыі. Яго прывіталі апладысментамі. Людзі раз-пораз скандуюць “Жыве Беларусь!”

Статкевіч, Някляеў і Лябедзька ўзняліся на парапет на фасадзе ГУМа і прамаўляюць у мегафон. Паведамілі, што 11 кастрычніка будзе адзначацца Дзень рыбака. Таму лідары апазіцыі прапанавалі людзям ісці не на выбарчыя ўчасткі, а паехаць на рыбалку або, у крайнім разе, пайсці ў грыбы.

За падзеяй назіраў кіраўнік мінскай міліцыі, але не ўмешваўся. Прадстаўнікі ДАІ пільнавалі, каб ніхто не выйшаў на праезную частку.

На Мікалая Статкевіча склалі адміністратыўны пратакол за несанкцыяваны пікет.

Пратакол непасрэдна падчас пікету складаў лейтэнант міліцыі. Экс-палітвязень аддаў яму пашпарт, каб спакойна далей размаўляць з людзьмі.

Пасля таго, як акцыя была завершаная, мінчукі яшчэ доўга не адпускалі Статкевіча — размаўлялі з ім.

Статкевіч правёў пікет з нагоды пачатку агітацыйнай кампаніі (фота, відэа)

Статкевіч правёў пікет з нагоды пачатку агітацыйнай кампаніі (фота, відэа)

Каля пікетоўцаў з’явіўся чалавек з афіцыйным чырвона-зялёным сцягам і партрэтам кіраўніка дзяржавы. Ён крычыць: “Жыве Беларусь! Жыве Лукашэнка!”

Статкевіч правёў пікет з нагоды пачатку агітацыйнай кампаніі (фота, відэа)

Статкевіч правёў пікет з нагоды пачатку агітацыйнай кампаніі (фота, відэа)

Статкевіч правёў пікет з нагоды пачатку агітацыйнай кампаніі (фота, відэа)

Статкевіч правёў пікет з нагоды пачатку агітацыйнай кампаніі (фота, відэа)

Статкевіч правёў пікет з нагоды пачатку агітацыйнай кампаніі (фота, відэа)

Статкевіч правёў пікет з нагоды пачатку агітацыйнай кампаніі (фота, відэа)

Статкевіч правёў пікет з нагоды пачатку агітацыйнай кампаніі (фота, відэа)

Фота: twitter.com, Еўрарадыё, НашаНіва

Поделиться ссылкой: