У Віцебску ў бацькоў школьнікаў патрабуюць распіскі, што яны прагаласуюць за Лукашэнку

1

Пра гэта каардынатару аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” на Віцебшчыне Таццяна Севярынец паведаміла маці аднаго з першакласнікаў падчас збору подпісаў за якасную медыцыну. 

“Калі раней яны рабілі сходы падчас датэрміновага і прасілі бацькоў прыйсці з пашпартамі, то зараз нахабна бяруць распіскі з такімі ўмовамі”, — адзначае Таццяна Севярынец.

Прадстаўнікі БХД у Віцебску і на Віцебшчыне маюць намер праверыць, ці існуе такая практыка ў іншых школах рэгіёну.

Паводле: БХД

Поделиться ссылкой: