У дакуменце таксама гаворыцца, што пастаўкі газу ў Беларусь у I паўгоддзі знізіліся на 3,8% да 9,45 млн куб. м.

Для параўнання: Украіна ў другім квартале плаціла за расійскі газ у сярэднім 246 даляраў. А сярэднегадавую цану газу, што пастаўляецца на экспарт у Еўропу, у «Газпроме» ацэньвалі ў 230—245 даляраў.

Цана на газ, які пастаўляецца «Газпромам» у Еўропу, разлічваецца па формуле, прывязанай да цаны на нафту, якая моцна ўпала з 2014 года. Цана на газ для Беларусі разлічваецца па адмысловай формуле з таго моманту, як наша краіна пагадзілася на прыватызацыю «Газпромам» «Белтрансгаза».