Лешак Шарэпка сёння заканчвае сваю місію ў Мінску

2
Лешак Шарэпка ў інтэрвію грамадзкаму Польскаму радыёзьвярнуў увагу на тое, што апошнімі гадамі ажывіўся дыялёг паміж Варшавай і Менскам. На жаль, не ўдалося ажыцьцявіць малога памежнага руху зь Беларусьсю. Праблемы назіраюцца таксама ў гістарычных пытаньнях ды ў справе польскай меншасьці.

Лешак Шарэпка: Частка актыўных палякаў ня мае тут (рэд. у Беларусі), свайго легальнага прадстаўніцтва.

На пытаньне пра параду для свайго наступніка Лешак Шарэпка заявіў, што новы амбасадар не павінен забываць, што Беларусь – гэта суседка Польшчы.

Лешак Шарэпка: Адносінам з суседзямі заўсёды павінен быць прадстаўлены спэцыяльны статус.

Саступаючы амбасадар прызнаў таксама, што ў Менску прыдаўся б новы будынак для польскай амбасады, які быў бы „візытнай картачкай” сучаснай Польшчы ў гэтай краіне.

– See more at: http://www.radyjo.net/4/28/Artykul/217229#sthash.Ohz9VCZJ.dpuf

Поделиться ссылкой: