Анатоль Лябедзька: нават калі нас зарэгіструюць, мы не пойдзем да канца

12

Чаму Анатоль Лябедзька вырашыў зняцца з выбарчай кампаніі нават у выпадку рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты? Пры якіх умовазх тое можа адбыцца?

Анатоль Лябедзька адказаў на пытанні Беларускай праўды.

-Ці праўда, што ў выпадку рэгістрацыі ініцыятыўнай групы вы здымаецеся з “прэзідэнцкай кампаніі”?

-Гэта сакрэт полішынеля.

-Пры якіх умовах гэта можа адбыцца?

-Зараз мы ўжо можам гаварыць пра гэта. Такое рашэнне прынята яшчэ пры распрацоўцы стратэгіі кампаніі. Мы вырашылі выкарыстоўваць досвед папярэдніх кампаніяў, у прыватнасці парламенцкай. Гэта азначае: не гуляць па правілах улады, спрабаваць рэалізаваць свій сцэнар. У нас ясныя мэты і задачы – данесці да людзей пазітыўную эканамічную альтэрнатыву, праграму “Мільён новых працоўных месцаў”, павялічыць колькасць удзельнікаў палітычнага працэсу і сабраць доказы адсутнасці свабодных сумленных выбараў.

Мы дастаткова паспяхова рэалізуем усе тры пункты. Мы не дадзім магчымасці ўладзе нас выкарыстоўваць. Мы яшчэ не ведаем, што будзе з рэгістрацыяй, якая важная для нас толькі па той прычыне, што мы змаглі б зрабіць яшчэ некалькі крокаў наперад па выкананні сваіх мэтаў і задач. Але мы не дадзім магчымасці ўладам выкарыстоўваць нас у гэтай кампаніі: напісаць нам ганебныя 0,3-0,5 адсоткаў і спекуляваць на тым, што людзі нас не падтрымліваюць.

Упершыню я сказаў пра зняццё на другі ці трэці дзень збору подпісаў на адным з пікетаў. Сказаў, што мы не можам агучваць публічна, бо не ведалі, як на тое адрэагуе ўлада. Дый рабіць такі пасыл на пачатку збору подпісаў – людзі нас проста не зразумелі б. Сёння, калі кампанія фактычна выйшла на фінішны адрэзак, можна ўжо гаварыць пра зняццё.

Нават калі нас зарэгіструюць, мы не пойдзем да канца; будзем сыходзіць з кампаніі, патлумачыўшы людзям, што краіне патрэбныя сумленныя свабодныя выбары. Сёння ў 17 гадзінаў прадстаўніка нашай ініцыятыўнай групы выклікаюць на паседжанне Мінскай гарадской выбарчай кампаніі. Магчыма, гэта рэфлексія ўладаў на нашую ўчорашнюю заяву – могуць вынесці папярэджанне.

-Ці дойдзеце вы да этапу рэгістрацыі? Ці дазволяюць цяперашнія тэмы збору подпісаў дайсці да рэгістрацыі?

-Мы не ставім перад сабой задачу любым коштам сабраць 100 тысяч подпісаў. Мы адносімся да “прэзідэнцкіх выбараў” выключна як да палітычнай кампаніі. Мы не дадзім ні малейшага шансу выкарыстаць нас: мы аднялі ад сваіх 500 тысяч і далі лапухаватай апазіцыі.

Я зараз еду са Светлагорска. На мясцовым рынку за гадзіну мы сабралі амаль 60 подпісаў – пануе лёгкі ажыятаж, добразычлівыя адносіны. Нам не складана збіраць подпісы, але мы прызнаём, што колькасны склад валанцёраў недастатковы, каб быць упэўненым у зборы 100  тысяч подпісаў.

-Можа атрымацца так, што сабраць неабходныя подпісы вам проста не хопіць часу?

-Умоўна кажучы, так. Але ці мы скажам 50 тысяч, ці 95 тысяч – гэты паказчык будзе зафікасаваны. Гэта наша прынцыповая пазіцыя, і гэтым мы будзем адрознівацца ад іншых.

Фота з сацсетак

Поделиться ссылкой: