Юрыя Рубцова перавялі з СІЗА ў бабруйскую калонію

1

Верагодна, перавялі ў выходныя, бо яшчэ ў пятніцу Ю. Рубцоў знаходзіўся ў СІЗА г. Баранавічы.

Шмат хто з былых палітвязняў у свой час знаходзіўся ў бабруйскай калоніі. Сярод іх Андрэй Пратасеня, Андрэй Кім, Сяргей Казакоў, Зміцер Дрозд, а таксама і кіраўнік Праваабарончага цэнру “Вясна” Алесь Бяляцкі, паведамляе spring96.org.

Праваабаронца, які адсядзеў у бабруйскай калоніі два гады, адзначыў, што Юрыю Рубцову будзе там не проста:

“Адміністрацыя калоніі выконвае ўстановы і загады вышэйстаячага начальства і КДБ. Палітыка адміністрацыі калоніі такая, што будуць выкарыстоўвацца розныя магчымасці для ціску на Юрыя Рубцова: як афіцыйныя, так і не афіцыйныя. Я думаю, яго будуць даставаць “стукачы”, правакаваць, ствараць канфліктныя сітуацыі па загадзе зверху. Так адбывалася і са мной. Беларускія калоніі  – і тут я пагаджаюся з меркаваннемІгара Аліневіча – прамы працяг ГУЛАГа. Метады псіхалагічнага ўздзеяння, якія ў іх выкарыстоўваюцца, антычалавечныя. Правілы ўнутраннага распарадку ў беларускіх турмах дазваляюць адміністрацыі жорстка прэсінгаваць палітычных зняволеных. Гэта таксама тычыцца і бабруйскай калоніі.

Але, ведаючы характар і пазіцыю Юрыя Рубцова, спадзяюся, што ён вытрымае і здолее справіцца з усімі выпрабаваннямі. Аднак, у гэтай сітуацыі палітвязню важна падтрымка і салідарнасць. Таму я прашу неабыякавых людзей не заставацца ўбаку, а пісаць лісты і дасылаць паштоўкі”, – заклікае грамадскасць Алесь Бяляцкі.

Нагадаем, Юрый Рубцоў 6 кастрычніка 2014 года быў асуджаны судом Цэнтральнага раёну Мінска па арт.391 Крымінальнага кодэкса (“Абраза суддзі або народнага засядацеля”) да 1 года і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу №7.

Новая крымінальная справа на Юрыя была заведзеная 18 сакавіка 2015 года па артыкуле 415 КК “Ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі” за тое, што палітвязень адмаўляўся ад працы з заробкам ніжэй за 600 даляраў. 28 мая суд Пружанскага раёна прызнаў палітвязня Юрыя Рубцова вінаватымі пакараў двума гадамі калоніі агульнага рэжыму з улікам неадбытага тэрміну.

24 ліпеня Брэсцкі абласны суд пакінуўкасацыйную скаргу палітвязня Юрыя Рубцова на рашэнне суда Пружанскага раёна без задавальнення, а прысуд без зменаў.

Фота: svaboda.mobi

Поделиться ссылкой: