Ярмошына патлумачыла, чаму Лукашэнка не адкрыў выбарчы рахунак

0

Кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына выказала меркаванне, чаму Аляксандр Лукашэнка дагэтуль не адкрыў выбарчы рахунак. На дадзеным этапе кампаніі, каб завесці рахунак, прэтэндэнт мусіць асабіста прыйсці ў банк і адкрыць рахунак. І толькі калі яго зарэгіструюць кандыдатам, ён можа даручыць гэта прадстаўніку, перадае Еўрадыё.

Па словах Ярмошынай, Аляксандр Лукашэнка як чалавек заняты і пад аховай не мае такой магчымасці — наведаць аддзяленне банка.

Нагадаем, выбарчыя рахункі маюць ужо шэсць прэтэндэнтаў. Не маюць фондаў Лябедзька і Лукашэнка. Анатоль Лябедзька раней заяўляў, што будзе ствараць фонд толькі тады, калі яго зарэгіструюць кандыдатам.

Поделиться ссылкой: