Лукашэнка: Калі выпускаць Статкевіча, то выпускаць да выбараў

0

“Я не стану хітрыць, гэтае пытанне ў парадку дня. Вырашыць гэта магу толькі я. Але я не вызначаўся, калі гэта будзе. Я гэтае пытанне ў такім ключы не разглядаў. Калі яго выпускаць, то выпускаць да выбараў. Калі не выпускаць, то не выпускаць. У бліжэйшы час вы будзеце пра гэта ведаць. Калі іншы варыянт, то часу шмат”, перадае Еўрарадыё.

Разам з тым Лукашэнка распавёў, што даваў магчымасць Статкевічу напісаць прашэнне аб памілаванні.

“Ён хоча быць у турме і выйсці адтуль героем. Я яму даю такую магчымасць, а вы кажаце выпусціць. І што мне рабіць? Я магу выпусціць, калі чалавек звернецца да мяне з прашэннем, але ён не звяртаецца, таму што хоча быць героем”.

Нагадаем, кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года Мікалай Статкевіч быў асуджаны на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за арганізацыю масавых беспарадкаў. Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Статкевіча вязнем сумлення. На вызваленні апазіцыйнага палітыка настойваюць Еўрасаюз і ЗША.

Фота: statkevich.org

Поделиться ссылкой: