Аляксандар Берабеня пакідае сваю пасаду

3
Генэральны консул Рэспублікі Беларусь у Беластоку Аляксандар Берабеня пацьвердзіў, што ў бліжэйшыя дні ён пакідае сваю пасаду, перадае Польскае радыё.

На ягонае месца прыбудзе яго былая супрацоўніца й падначаленая з амбасады ў Варшаве, калі ён там працаваў у 2004-2007-м гадах.

„Усе працэдуры ў Менску ўжо праведзены. Прызначаюць Алу Генадзеўну Фёдараву, гэтая дама мне вельмі добра знаёма, бо я працаваў зь ёй у Варшаве ў консульскім аддзеле нашай амбасады – я быў кіраўніком, а яна працавала консулам”, – сказаў дыплямат.

Аляксандар Берабеня зьвязаны з Польшчай ужо 23 гады. З 2002-га году цягам двух гадоў ён быў дарадцам амбасады Беларусі ў Польшчы . З 1995-га да 1999-га году выконваў абавязкі віцэ-консула ў Гданьску. У Беластоку знаходзіўся з 2010-га году.

Фота: racyja.com

Поделиться ссылкой: