Макей: АБСЕ знаходзіцца ў сур'ёзным крызісе

0

Макей падкрэсліў, што праблема заключаецца ў адсутнасці даверу паміж краінамі — членамі АБСЕ. “Неабходна правесці сур’ёзную дыскусію адносна будучыні АБСЕ, перафарматаванне яе структуры і дзейнасці, — лічыць кіраўнік МЗС Беларусі. — Сёння асноўным прынцыпам дзейнасці АБСЕ з’яўляецца выстаўленне нейкіх прэтэнзій і абвінавачанняў згодна з прынцыпам “я маю рацыю — ты не маеш рацыі”. Наша агульная задача — дамагчыся адыходу ад гэтых узаемных абвінавачанняў і прэтэнзій і знайсці ўзаемааб’яднальныя асновы для дзейнасці АБСЕ”.

У сувязі з гэтым, падкрэсліў Макей, Беларусь поўнасцю падтрымлівае прыярытэты старшынства Сербіі ў АБСЕ, скіраваныя на стварэнне адзінай прасторы бяспекі ў арганізацыі, паведамляе БелаПАН.

Макей таксама адзначыў, што падчас сённяшняй сустрэчы бакі абмяняюцца меркаваннямі не толькі па тэме працы АБСЕ, але і развіцця двухбаковых адносін паміж Беларуссю і Сербіяй. “Тут усё ідзе паступальна і праблем у нас няма”, — сказаў ён.

Кіраўнік АБСЕ ў сваю чаргу заявіў:” Мы высока цэнім гасціннасць Беларусі, якую яна аказала трохбаковай кантактнай групе і яе рабочым падгрупам, а таксама садзейнічанне, якое Беларусь зрабіла для вырашэння ўкраінскага крызісу”.

Дачыч адзначыў, што яго візіт у Мінск арганізаваны “ў мэтах аказання падтрымкі трохбаковай кантактнай групе”. “Сёння буду ўдзельнічаць у яе пасяджэнні пасля абеду, каб падтрымаць і падштурхнуць палітычны працэс”, — сказаў ён.

Кажучы пра двухбаковыя адносіны з Беларуссю, кіраўнік МЗС Сербіі падкрэсліў, што яны “развіваюцца па ўзыходнай”.

“Хочам пацвердзіць падтрымку працягу нашага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах, — сказаў Дачыч. — Сёлета наша супрацоўніцтва працягнецца візітамі на вышэйшым узроўні. Спадзяюся, што эканамічны крызіс, які ёсць у свеце, і санкцыі, уведзеныя ў дачыненні да Расіі, у эканамічным сэнсе не паўплываюць сур’ёзна на нашы адносіны”.

Поделиться ссылкой: