Шульгана і Канавальчыка пакінулі ў пастарунку да панядзелка

2

Разбіральніцтва адбудзецца ў панядзелак, 20 ліпеня. Да суда абодва будуць знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна, паведамілі БелаПАНу Маскоўскім РУУС Мінска, перадае Еўрарадыё.

Шульган і Канавальчык прышлі ў ЦВК падаваць дакументына рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы. Аднак супрацоўнікі міліцыі не пусцілі туды прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду і заявілі, што Шульган знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення. Сам удзельнік прэзідэнцкай гонкі заявіў прысутным журналістам, што “з раніцы не спажываў, і нават гатовы прайсці тэкст на алкаголь — гатовы дыхнуць”.

Затым з ЦВК выйшаў чалавек і зрабіў Шульгану заўвагу за неадэкватныя паводзіны. Пазней з’явіліся супрацоўнікі міліцыі. Яны затрымалі Шульгана і Канавальчыка, пасадзілі ў міліцэйскі аўтамабіль і звезлі.

 
Фота: БелаПАН

Поделиться ссылкой: