Прадпрымальнік з Мінска Уладзіслаў Цітовіч заявіў пра намер вылучацца кандыдатам у прэзідэнты

3

12 ліпеня Цітовіч размясціў паведамленне аб пачатку запісу ў сваю ініцыятыўную групу. “Назіраючы за гульнёй улады і апазіцыі, я страціў давер да ўсіх удзельнікаў гэтых гульняў. Я не бачу рэальнага выніку і рэальных дзеянняў. Мы “топчамся на месцы”, губляючы перспектывы развіцця. Толькі стаўшы адзінай сілай, мы зможам самі ўплываць на нашу будучыню”, — адзначаецца ў заяве прадпрымальніка, паведамляе БелаПАН.

Уладзіслаў Цітовіч — заснавальнік і генеральны дырэктар кампаніі Veduus, якая займаецца абслугоўваннем камп’ютарнай тэхнікі. На парламенцкіх выбарах 2012 года ён вылучаўся па Усходняй выбарчай акрузе № 107 у Мінску, аднак у выніку дэпутатам Палаты прадстаўнікоў быў абраны Віталь Бусько, які цяпер узначальвае пастаянную парламенцкую камісію па міжнародных справах.

Фота: geo-politica.info

Поделиться ссылкой: