Сайдзік ацаніў атмасферу перамоў па Украіне як канструктыўную

0

“Тут былі сапраўды сур’ёзныя перамовы, — адзначыў ён. — Падгрупа па бяспецы кантактнай групы абмяркоўвала сітуацыю ў пасёлку Шырокіна і пытанне адводу ўзбраенняў калібрам меншым за 100 мм. У гэтым пытанні, спадзяемся, мы можам ужо прыняць рашэнне наступным разам”.

Як паведаміў дыпламат, на пасяджэнні падгрупы па эканоміцы размова ішла аб “пытаннях водазабеспячэння і паслугах мабільнага банкінгу што да выплаты пенсій”. Падгрупа па бяспецы абмеркавала “пытанне доступу да палонных”, паведамляе БелаПАН.

Спецпрадстаўнік АБСЕ ніяк не пракаментаваў вынікі сустрэчы падгрупы па палітычных пытаннях. Атмасферу сённяшніх перамоў у Мінску Сайдзік ахарактарызаваў як канструктыўную. Паводле яго слоў, наступны раўнд адбудзецца праз два тыдні.

Відэа Сяргея Сацюка

Поделиться ссылкой: