Новы пасол Кыргызстана Амураліеў прыбыў у Мінск

0

Аб гэтым БелаПАН паведамілі ў пасольстве.

Нагадаем, 22 мая прэзідэнт Кыргызскай Рэспублікі Алмазбек Атамбаеў прызначыў Амураліева паслом у Беларусі.

Кыргызстан адклікаў свайго пасла з Мінска ў жніўні 2012 года. Гэта адбылося пасля таго, як у інтэрнэце з’явіўся здымак Жаныбека Бакіева (брата адхіленага ад улады прэзідэнта Курманбека Бакіева) у цэнтры Мінска,. Кіргізскі бок запатрабаваў ад Мінска яго затрымання і экстрадыцыі, бо ён знаходзіцца ў міжнародным вышуку па абвінавачанні ў асабліва цяжкіх злачынствах. Чаканай рэакцыі з беларускага боку не было.

Курманбек Бакіеў займаў прэзідэнцкую пасаду з 2005 года. 19 красавіка 2010 года пасля дзяржаўнага перавароту ў Кыргызстане Бакіеў з неафіцыйнай жонкай і двума дзецьмі прыехаў у Беларусь па асабістым запрашэнні Аляксандра Лукашэнкі. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у жніўні таго ж года ён атрымаў беларускае грамадзянства.

 
Кубанычбек Омуралиев. Фото: akipress.org

Поделиться ссылкой: