Крытыкаваў «Спутнік і пагром», засцерагаў ад амерыканскага ладу жыцця: Пяць фактаў пра Станіслава Зася

5

Пераскочыў праз першага намесніка

Станіславу Засю 51 год. Генерал-маёр. Ён нарадзіўся ў Чарнігаўскай вобласці Украіны. У 1985 годзе скончыў Бакінскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча, у 1996 з залатым медалём — Вайсковую акадэмію Беларусі, а ў 2005 таксама залатым медалём — Вайсковую акадэмію Генеральнага штаба Расіі. Кандыдат вайсковых навук.

Праходзіў службу і працаваў ва Узброеных Сілах, МУС, КДБ, Памежных войсках. Быў начальнікам аддзела вайсковага будаўніцтва галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі. Ад 2008 года працаваў намеснікам Дзяржаўнага сакратара Рады Бяспекі.

Дарэчы, цікава, што ў Радзе бяспекі традыцыйна прызнаюць намеснікаў з розных ведамстваў — Мінабароны, КДБ і МУС. Зась рэпрэзентаваў якраз армейскае ведамства.

Адметна, што першым намеснікам дзяржсакратара Рады бяспекі з’яўляецца былы кіраўнік службы аховы Лукашэнкі Андрэй Уцюрын, але выбар кіраўніка дзяржавы паў не на яго. Цікава, ці Зась — гэта часовая фігура, альбо надоўга.

Засцерагаў ад амерыканскага лада жыцця

Крытыкаваў «Спутнік і пагром», засцерагаў ад амерыканскага ладу жыцця: Пяць фактаў пра Станіслава Зася

Фота motorace.by.

Летась Станіслаў Зась апублікаваў у часопісе «Беларуская думка» праграмны артыкул «Супрацьстаянне ў сферы сэнсаў у глабальным кантэксце ХХІ стагоддзя».

Аўтар лічыць, што ў «ракетнай-ядзернай» сферы свет з’яўляецца біпалярным — ЗША і Расія. У сферы эканомікі ёсць некалькі цэнтраў – ЗША, ЕС, Японія, Кітай. А вось у інфармацыйнай сферы «свет усё больш набывае рысы аднапалярнага з спробамі навязаць краінам заходнюю (амерыканскую) культуру, мараль, лад жыцця».

«Ракетна-ядзернай вайны ў агляднай будучыні не будзе, яна ірацыянальная. Але спробы апускання цэлых рэгіёнаў у постцывілізацыйны хаос, развязвання войнаў і канфліктаў, якія маюць на мэце поўную дзяржаўную анігіляцыю, — гэтыя спробы абавязкова будуць нарошчвацца. Прычым абавязковым спадарожнікам дадзеных войнаў з’яўляюцца «каляровыя» рэвалюцыі, у аснове якіх ляжыць глыбокая трансфармацыя свядомасці людзей, па сутнасці яго разбурэнне, падмена фундаментальных каштоўнасцяў іх сурагатамі і ілжывымі ідэямі і сэнсамі», — вось такія думкі ў галаве ў в.а. дзяржсакратара Рады бяспекі.

Дарэчы, варта звярнуць увагу на ілюстрацыйнае аздабленне гэтага матэрыяла ў часопісе «Беларуская думка», дзе ў адзін шэраг пастаўленыя Югаславія, Сірыя, Лівія і… родная Засю Украіна.

Паставіў у адзін шэраг Анатоля Тараса і «Спутнік і пагром»

Крытыкаваў «Спутнік і пагром», засцерагаў ад амерыканскага ладу жыцця: Пяць фактаў пра Станіслава Зася

Фота з газеты «Міёрскія навіны».

Станіслаў Зась прысвяціў дэтальны разбор кнігам папулярызатара беларускай гісторыі Анатоля Тараса. На думку чыноўніка, яны не вытрымліваюць ніякай крытыкі. Зась наўпрост абвінавачвае Тараса ў «нянавісці да беларускага народа», а таксама ў «гераізацыі нацысцкіх злачынцаў». Зась папракае Тараса тым, што ягоны бацька працаваў у Беларускім штабе партызанскага руху, «а сын публічна называе партызанаў злачынцамі».

Зрэшты, Станіслаў Зась прызнае, што кожны мае права на свае погляды. А абавязак дзяржавы — абараніць гісторыю і культуру. Як прыклад удалага супрацьстаяння маніпуляцыям чыноўнік прыводзіць публікацыю Вадзіма Гігіна «Казкі Крапівенскага поля», якая паказвае «штучную істэрыю вакол бітвы 500-гадовай даўніны пад Оршай».

Зрэшты, на арэхі дасталося не толькі Тарасу, але і шавіністычным расійскім сайтам накшталт «Спутніка і пагрома». На думку Зася, Тараса і «Спутнік і пагром» аб’ядноўвае «генераванне нянавісці да кіраўніцтва краіны і асабіста да кіраўніка дзяржавы».

Часта ездзіў у Нью-Ёрк

Крытыкаваў «Спутнік і пагром», засцерагаў ад амерыканскага ладу жыцця: Пяць фактаў пра Станіслава Зася

Фота mininform.gov.by.

Станіслаў Зась неаднаразова ўдзельнічаў і ўзначальваў беларускую дэлегацыю падчас канферэнцый кіраўнікоў абаронных ведамстваў пад эгідай ААН, штаб-кватэра якой знаходзіцца ў логаве «амерыканскай маралі». Напрыклад, менавіта Зась курыраваў пытанне дасылання беларускіх міратворцаў (медыкаў і афіцэраў) у Ліван.

Цікава таксама, што працуючы ў Радзе бяспекі Станіслаў Зась адначасова ўзначальваў Дзяржаўную камісію па радыёчастотах. «Радыёчастотны спектр — гэта нацыянальны скарб», — казаў Зась. Як вядома, у Беларусі няма незалежных радыёстанцый.

Рабіў кампліменты Лукашэнку

Крытыкаваў «Спутнік і пагром», засцерагаў ад амерыканскага ладу жыцця: Пяць фактаў пра Станіслава Зася

Фота gosinspekciya.gov.by.

«Калі ў нашых афіцэраў будзе фізічная падрыхтоўка на такім жа ўзроўні, як у галоўнакамандуючага, то гэта будзе вельмі добра. Здаровы лад жыцця, які дэманструе наш прэзідэнт, вядома, знаходзіць павагу ў афіцэраў і можа быць прадметам пераймання», — сказаў Зась у інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь-1» у красавіку сёлета.

Фота газеты «Во славу Родіны».

Поделиться ссылкой: