Штаб у падтрымку Статкевіча пагадзіўся ўзначаліць былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч

0

Першым намеснікам старшыні гэтай структуры будзе вядомы прадпрымальніцкі лідар, намеснік старшыні руха салідарнасці “Разам” Алесь Макаеў, намеснікамі  – Яўген Батура і Сяргей Ханжанкоў. Пасаду сакратара заняла Надзея Батура. У бліжэйшыя дні адбудзецца дафармаванне штаба і прызначэнне каардынатараў па рэгіёнах. У кораткатэрміновай перспектыве да ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча (якую мусіць фармаваць БСДП (Народная Грамада)),  мае далучыцца не менш 200 сябраў і прыхільнікаў руха салідарнасці “Разам”, паведамляе прэс-служба руху, паведамляе “Беларуская праўда”.

Падчас далейшых дзеянняў штаб засяродзіцца ў працы па праграмных мэтах руха – у барацьбе з этнацыдам, у падтрымцы прадпрымальнікаў і вызваленні палітвязняў. Таксама будзе праводзіць каардынацыю акцый ва Украіне, дзе найбольш значныя мерапрыемствы запланаваныя на 7-9 верасня ва Львове і ў Кіеве.

Рух салідарнасці “Разам” спадзяецца, што тэрміновыя дзеянні па мабілізацыі сваіх сябраў і прыхільнікаў зробяць і іншыя беларускія дэмакратычныя арганізацыі, а ў першую чаргу – Малады Фронт, Беларуская Партыя Свабоды і Прагрэсу, якія разам з рухам салідарнасці “Разам” і БСДП (Народная Грамада) уваходзяць у Еўрапейскую кааліцыю, лідарам якой з’яўляецца Мікалай Статкевіч.

Поделиться ссылкой: