Лукашэнка: хутчэй за ўсё, выбары адбудуцца 11 кастрычніка

3

Пра гэта кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас нарады па актуальных унутрыпалітычных пытаннях, перадае Белсат.

Лукашэнка нагадаў, што Цэнтрвыбаркам прапануе правесці выбары 11 кастрычніка 2015 года. «Мяркую, што дэпутаты ў дадзеным выпадку падтрымаюць прапанову ЦВК, і, хутчэй за ўсё, выбары адбудуцца 11 кастрычніка», – адзначыў лідар Беларусі.

На заўвагі з нагоды таго, што выбары пройдуць на месяц раней, Лукашэнка сказаў: «Што значыць раней? Толькі парламент мае права вызначыць дату. Наколькі я разумею, ніколі парламент нават не заяўляў пра дату. ЦВК называў крайні тэрмін правядзення прэзідэнцкіх выбараў», – адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі ў чэрвені прапанавала правесці выбары прэзідэнта 11 кастрычніка, хоць яшчэ ў траўні старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заяўляла, што найбольш аптымальнай датай выбараў прэзідэнта краіны з’яўляецца 15 лістапада.

Аляксандр Лукашэнка. Фота pravda-tv.ru

Поделиться ссылкой: