Сустрэча прайшла. Якія вынікі?

5

Лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, які ўзяў удзел у гэтай сустрэчы, распавёў сайту ucpb.org пра што ішла размова.

«Калі казаць пра вынікі сустрэчы, трэба адзначыць, што мінулі тыя часы, калі заходні міжнародны накірунак быў камфортным для апазіцыі, ­ – паведаміў Анатоль Лябедзька. ­– Сёння міжнародная супольнасць на Захадзе падзялілася на прагматыкаў, якія за большае супрацоўніцтва з дзейсным рэжымам, і тых, хто застаецца на каштоўнасных пазіцыях. Таму кожная такая сустрэча ці то з парламентарыямі, ці то з дыпламатамі, ці проста з палітыкамі ­– гэта змаганне за тое, якая фракцыя будзе большай –­ прагматыкаў ці прыхільнікаў каштоўнаснага падыходу да таго, што адбываецца ў Беларусі. Пасля сустрэчы я канстатую, што падаўляючая большасць ­ – калі не сто, то дзевяноста адсоткаў ­ – гэта людзі, якія стаяць на каштоўнастных пазіцыях. Таму сённяшняя падзея – гэта пэўная цаглінка ў падмурак такой супольнасці.

Па-другое. Мы разам вызначылі тыя балючыя кропкі, на якія сёння трэба звярнуць увагу. Першая ­– мажлівы ціск на чальцоў ініцыятыўных груп, Другое ­– рэгістрацыя. Улада не будзе паўтараць сцэнар 2010 года. Яна будзе падбіраць сабе спарынг-партнёраў. А гэта азначае, што 100-120 тысяч сабраных подпісаў – не ёсць гарантыя рэгістрацыі. І яшчэ адзін важны пункт датычыць самой кампаніі, фармавання выбарчых камісій і сумленнага падліку галасоў.

Трэцяе. Практычным вынікам з’яўляецца тое, што Еўрапейскі парламент бярэ пад свой кантроль тую дапамогу, якая ідзе праз Еўрапейскі звяз для Беларусі. Такія прыклады, як грант на 300 тысяч еўра для судовай сістэмы ці 7 мільёнаў для мясцовага самакіравання ­– гэта не пазітыўныя прыклады. Бо такім чынам падтрымліваюць тое, чаго не існуе ў Беларусі. Разам з тым “Белсат”, які з’яўляецца адзіным тэлевізійным каналам, што дае людзям інфармацыйную альтэрнатыву,  не атрымаў падтрымкі. Добра, што дэпутаты бяруць гэтае пытанне пад кантроль, і, я думаю, што будзе працяг размовы. Ужо з удзелам еўрапейскіх чыноўнікаў».

Фото с сайта ucpb.org

Поделиться ссылкой: