У час сустрэчы са студэнтамі беластоцкага ўніверсітэту консул расказаў пра складанасці беларуска-польскай дыпламатыі. Паводле яго, Аляксандр Лукашэнка блакуе малы памежны рух, каб грошы беларусаў не ўцяклі за мяжу:
– Асноўнай прычынай адсутнасці малога памежнанга руху, і гэта непакоіць беларускі бок, – што грамадзяне Беларусі шмат грошай будуць пакідаць у польскіх крамах.
Дамову пра малы памежны рух падпісалі больш за пяць гадоў таму, аднак беларускі бок так і не даслаў у Варшаву ратыфікацыйную ноту. Гэты рух дае магчымасць жыхарам прымежных тэрыторый перамяшчацца праз мяжу без візаў, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.
Фота: t-styl.info