Макей: Еўрапейскія і амерыканскія партнёры раней асцерагаліся любых візітаў у Беларусь

0

-заявіў БелаПАН міністр замежных спраў Уладзімір Макей пасля перамоў з дэлегацыяй АБСЕ ў Мінску 15 чэрвеня.

“Мы не будзем спрабаваць выкарыстоўваць гэты візіт, каб паказаць, што да нас ездзяць, што краіна не ізаляваная”, — растлумачыў Макей сваё выказванне на сустрэчы з дэлегацыяй, што Беларусь не мае намеру выкарыстоўваць гэты візіт з палітычнымі мэтамі і для атрымання палітычных прэферэнцый. 

“Візіт важны не сам па сабе і не для выкарыстання ў якасці легкаважных аргументаў, а для таго, каб абмеркаваць пытанні супрацоўніцтва з АБСЕ і рашэння ўкраінскага крызісу”, — падкрэсліў міністр.

 
 

Поделиться ссылкой: