У Мінску праходзіць пяты ўстаноўчы з'езд БХД

1
У з’ездзе ўдзельнічае каля 200 дэлегатаў з абласцей і Мінска. На ім таксама прысутнічаюць кіраўнікі дыпламатычных місій Вялікабрытаніі, Швецыі, ЗША.

Удзельнікі з’езда плануюць прыняць рашэнне аб рэгістрацыі партыі, прыняць абноўленую і пашыраную праграму, абраць кіраўніцтва партыі і абмеркаваць палітычную кампанію 2015 года, паведамляе БелаПАН.

Гэта будзе ўжо пятая спроба зарэгістраваць БХД. Першы ўстаноўчы з’езд прайшоў у 2009 годзе, у 2010-м — яшчэ два. Апошняя спроба рэгістрацыі была зроблена ў снежні 2011 года.

Адзначым, што аргкамітэт атрымаў згоду на арэнду памяшкання для правядзення з’езда толькі 9 чэрвеня. За месяц да мерапрыемства ён накіраваў заяўкі ў 13 арганізацый, аднак ад усіх атрымаў адмову. Пасля гэтага аргкамітэт падаў у Мінгарвыканкам заяўку на правядзенне з’езда на адкрытым паветры — на плошчы Свабоды ў Мінску. У выніку дазвол на арэнду памяшкання аргкамітэт атрымаў з Мінгарвыканкама ў вуснай форме, дагавор аб арэндзе быў заключаны ўжо пасля гэтага.

Поделиться ссылкой: