Атрыманы вусны дазвол на правядзенне з'езду БХД у ПК МТЗ

3

Па словах чыноўніка, атрымана згода дырэктара на прадастаўленне памяшкання. Дамову плануецца падпісаць у другой палове дня 9 чэрвеня. Адзначым, што траўні ў ПК МТЗ заявілі, што 13 чэрвеня тут будуць праходзіць “падрыхтоўчыя працы да магчымага рамонту”.

“Нягледзячы на тое, што засталося мала часу для падрыхтоўкі, з’езд пройдзе ў поўным фармаце. Бо падрыхтоўка вялася загадзя, і ўсе асноўныя працы ўжо зробленыя”, – адзначыў Дзяніс Садоўскі.

Дакладны час пачатку мерапрыемства і яго праграма будзе паведамленая пасля заключэння дамовы з ПК МТЗ.

Фота з сайта bchd.info

Поделиться ссылкой: