Кіраўнікі МЗС краін-удзельніц “Усходняга партнёрства” прыедуць у Мінск

1

Рыжскі саміт “Усходняга партнёрства” адбыўся 21-22 траўня. Беларусь на ім прадстаўляў міністр замежных спраў Уладзімір Макей, ён жа паведаміў 4 червеня, што “афтэпаці” саміта запланаванае ў Мінску, паведамляе Еўрарадыё.

“Традыцыйна яны праводзяцца ў розных краінах “Усходняга партнёрства “. Гэта планавае мерапрыемства, будзе праходзіць адразу пасля саміту ў Рызе”, — сказаў Макей.

А таксама адзначыў, што кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў краін, якія ўваходзяць ва “Усходняе партнёрства”, абмяняюцца “поглядамі на тое, як у будучыні гэтая ініцыятыва будзе развівацца”, паведамляе БелТА.

Перамовы ў такім фармаце адбудуцца ў Беларусі ўпершыню.

Поделиться ссылкой: