Візіт будзе доўжыцца два дні. 3 чэрвеня індыйскі прэзідэнт плануе сустрэцца са сваім беларускім калегам, паведамляе БелаПАН.
У Мінску Пранаб Мукерджы таксама сустрэнецца з прэм’ер-міністрам Андрэем Кабяковым і старшынямі абедзвюх палат Нацыянальнага сходу Беларусі.
Прэзідэнт Індыі пасадзіць дрэва на Алеі высокіх гасцей каля Палаца Незалежнасці, ускладзе вянок да манумента Перамогі і возьме ўдзел у цырымоніі адкрыцця бюста Махатмы Гандзі ў дворыку БДУ.
4 чэрвеня з удзелам Пранаба Мукерджы і Аляксандра Лукашэнкі ў Нацыянальнай бібліятэцы адкрыецца беларуска-індыйскі бізнес-форум.