Пасольства Інданэзіі адкрыецца ў Мінску

2

Аб гэтым паведаміў журналістам па выніках сустрэчы з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам спікер Савета рэгіянальных прадстаўнікоў Народнай кансультатыўнай асамблеі Рэспублікі Інданэзія Ірман Гусман.

„Толькі што мы дамовіліся аб адкрыцьці ў самы бліжэйшы час пасольства Інданэзіі ў Беларусі. Па выніках сёньняшняй сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі я буду лабіраваць гэту тэму ў Інданэзіі. Гаворка ідзе аб найхутчэйшым адкрыцьці інданэзійскай дыпмісіі”, – сказаў спікер Савета рэгіянальных прадстаўнікоў Народнай кансультатыўнай асамблеі Рэспублікі Інданэзія, паведамляе БЕЛТА.

Фота:id77.livejournal.com

Поделиться ссылкой: