БХД спрабуе патрапіць у Кнігу рэкордаў Гінэса

4
 Цяпер збіраюцца неабходныя дакументы. Прыгадваецца, што апошняя партыя ў Беларусі была зарэгістраваная 15 гадоў таму, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.
 
“Хочам, каб улада ўрэшце сур’ёзна аднеслася да нашай прапановы працаваць у межах заканадаўства”, – кажа сустаршыня партыі БХД Георгі Дзмітрук:
 
– Для нас вельмі важна, каб дзяржава перастала аказваць ціск і перайшла ў прававое поле, і там даводзіць сваю перспектыўнасць. Для нас важна, каб выйсці на новы ўзровень адносінаў з дзяржавай. Таму мы хочам прыцягнуць увагу, і можна гэта назваць нават акцыяй пратэсту, таму што парушаюцца асноўныя правы палітычных партый і арганізацый, якія не могуць зарэгістравацца на працягу апошніх амаль 20-ці гадоў.
 
На цяперашні момант БХД мае чатыры адмовы ў рэгістрацыі партыі. Не атрымалася зарэгістраваць і ніводную з абласных арганізацый хрысціянскіх дэмакратаў. Пасля правядзення партыйнага з’езду 13-га чэрвеня, на які плануецца запрасіць і прадстаўнікоў Кнігі рэкордаў Гінэса, плануецца падача чарговай заяўкі на рэгістрацыю. Яна

Поделиться ссылкой: