З кім і з чым змагаецца Міністэрства інфармацыі? Госць «Размовы Калінкінай» – кіраўнік ГА «БАЖ» Андрэй Бастунец, перадае БЕЛСАТ.
«Сэнс папярэджанняў ад Міністэрства інфармацыі – каб у рэдакцыях задумаліся пра сваю рэдакцыйную палітыку, каб сталі больш прыслухоўвацца да афіцыйных меркаванняў, і каб запанавала самацэнзура». – заявіў падчас размовы Андрэй Бастунец.